21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пераафармленне чэкаў «Маёмасць», атрыманых у парадку дарэння, на чэкi «Жыллё» не прадугледжана

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 1995 годзе мы з мужам атрымалi сертыфiкаты «Маёмасць» i два пасведчаннi аб колькасцi квот чэкаў «Маёмасць». Чэкаў «Жыллё» зусiм не давалi: у сельсавеце нам патлумачылi, што ў нас свой дом i замест чэкаў «Жыллё» нам даюць чэкi «Маёмасць». У пасведчаннi мужа напiсана, што за чэкi «Жыллё» яму належаць 88 чэкаў «Маёмасць», а ў маiм пасведчаннi чэкаў «Жыллё» зусiм няма. У лютым 1996 года мы падарылi свае чэкi дачцэ, якая тады жыла ў Старых Дарогах. У мясцовым аддзяленнi ашчаднага банка яна атрымала сертыфiкат «Маёмасць». Цяпер хацела б з гэтых чэкаў выдзелiць чэкi «Жыллё», аднак нiчога дабiцца не можа. У райвыканкаме сказалi, што, паколькi чэкi падораныя, змянiць нiчога нельга. Дачка зараз жыве ў Баранавiчах.

Наталля Аляксееўна ШУТ, Клецкi раён.

Лiст чытачкi па просьбе рэдакцыi быў разгледжаны Фондам дзяржаўнай маёмасцi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь.

«Атрыманне грамадзянамi чэкаў «Жыллё» ў адпаведнасцi з налiчанай жыллёвай квотай ажыццяўлялася ў парадку, устаноўленым загадам Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi «Аб зацвярджэннi i ўвядзеннi ў дзеянне нарматыўна-метадычных актаў аб парадку рэалiзацыi Закона «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь» ад 30.06.1992 г. № 40. У адпаведнасцi з устаноўленым парадкам, афармленне жыллёвай квоты (чэкаў «Жыллё») магло ажыццяўляцца па заяве грамадзянiна са згоды ўсiх паўналетнiх членаў сям’i на аднаго чалавека, у дадзеным выпадку, на вашага мужа.

Пры немагчымасцi выкарыстання грамадзянiнам чэкаў «Жыллё» па мэтаваму прызначэнню чэкi «Жыллё» маглi быць па яго жаданню абменены на чэкi «Маёмасць». У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку абмену iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» на чэкi «Маёмасць», такi абмен ажыццяўляўся добраахвотна на падставе заявы грамадзянiна. Пры гэтым грамадзянiн меў права абмяняць на чэкi «Маёмасць» чэкi «Жыллё», атрыманыя як асабiста, так i ад iншых членаў сям’i, г.зн. аб’яднаную жыллёвую квоту.

Для ажыццяўлення вяртання па просьбе грамадзян чэкаў «Жыллё», абмененых iмi на чэкi «Маёмасць», у 1996 годзе было распрацавана Палажэнне аб парадку пераафармлення чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё». Пры пераафармленнi чэкi «Маёмасць» спiсвалiся са спецчэкавага рахунка грамадзянiна, а ўзамен яму выдавалiся чэкi «Жыллё». На падставе ўказанага Палажэння ваш муж мог перааформiць на чэкi «Жыллё» тыя чэкi «Маёмасць», якiя раней былi перааформлены iм з чэкаў «Жыллё». Пераафармленне ж на чэкi «Жыллё» чэкаў «Маёмасць», атрыманых у парадку дарэння, указаным Палажэннем не прадугледжана.

Паведамляем таксама, што, у адпаведнасцi з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года № 6 «Аб упарадкаваннi абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», з 1 студзеня 2007 года спынена выдача iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», адпаведна, спынена i пераафармленне чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё».

Атрыманыя ў парадку дарэння чэкi «Маёмасць» ваша дачка можа выкарыстаць толькi па мэтаваму прызначэнню, г.зн. для абмену на акцыi адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыi дзяржаўнай маёмасцi. Абмен ажыццяўляецца ў абасобленых падраздзяленнях ААБ «Беларусбанк» па месцы жыхарства грамадзян».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 1995 годзе мы з мужам атрымалi сертыфiкаты «Маёмасць» i два пасведчаннi аб колькасцi квот чэкаў «Маёмасць». Чэкаў «Жыллё» зусiм не давалi: у сельсав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика