У аснове забароны — клопат пра здароўе гараджан
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Галiна Мiхайлаўна Сазановiч з Навагрудка паскардзiлася, што на мясцовым рынку побач з вакзалам нядаўна забаранiлi гандляваць малаком. «Дагэтуль яго сюды прывозiлi з уласных падворкаў прыватнiкi з навакольных вёсак. Усе былi задаволены. А нядаўна вывесiлi аб’яву, што быццам бы санстанцыя забаранiла тут продаж нестэрылiзаванага малака. Чаму?».Па-першае, санстанцыя тут нi пры чым. Аб’яву аб забароне гандлю малаком вывесiла адмiнiстрацыя рынку Навагрудскага раённага спажывецкага таварыства. Чытачка, напэўна, нешта крыху паблытала, паколькi ў аб’яве iшла спасылка на санiтарныя нормы. Паводле слоў галоўнага ўрача Навагрудскага занальнага цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Васiля Смолiка, згодна з Санiтарнымi правiламi арганiзацыi i правядзення рынкавага гандлю харчовай сыравiнай i харчовай прадукцыяй у Рэспублiцы Беларусь, на рынках забараняецца рэалiзацыя зборнага непастэрылiзаванага малака. Па-другое, пайсцi на такi крок адмiнiстрацыю рынку менавiта зараз, як лiчыць Васiль Фёдаравiч, прымусiлi плюсавыя тэмпературы паветра, а таксама тое, што колькасць малака ад прыватнiкаў апошнiм часам павялiчылася. Так што ў аснове забароны ляжыць найперш клопат пра бяспеку здароўя грамадзян. «Малако вязуць з усяго наваколля, неабавязкова ад ранiшняй дойкi, а пры плюсавых тэмпературах цяжка гарантаваць свежасць прадукцыi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галiна Мiхайлаўна Сазановiч з Навагрудка паскардзiлася, што на мясцовым рынку побач з вакзалам нядаўна забаранiлi гандляваць малаком
|
|