Творы В. Альшэўскага ў Бяла-Падлясцы
Леанiд ТУГАРЫН
У галерэi гарадскога Дома культуры ў Бяла-Падлясцы (Польшча) адкрылася выстаўка вядомага беларускага мастака Вiктара Альшэўскага
Яна арганiзавана пасольствам Беларусi ў Польшчы пры падтрымцы ўправы прэзiдэнта Бяла-Падляскi. Гэта выстаўка з чэрвеня 2006 года экспанавалася ў беларускай зале нашага пасольства, у час Першага фестывалю сучасных беларускiх тэатраў у Варшаве, у прэстыжных галерэях Варшавы, Валбжыха, Баляслаўца i выклiкала вялiкую зацiкаўленасць польскай публiкi. У выступленнях падчас адкрыцця выстаўкi неаднаразова адзначалiся шматгадовыя плённыя стасункi Бяла-Падляскi i Бяльскага павета з рознымi рэгiёнамi Беларусi, актыўны культурны абмен з Брэсцкай вобласцю. Нагадаем, нядаўна дэлегацыя Бяла-Падляскi знаходзiлася з вiзiтам у Баранавiчах, дзе падпiсала дамовы аб рэалiзацыi сумесных праектаў у галiне культуры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У галерэi гарадскога Дома культуры ў Бяла-Падлясцы (Польшча) адкрылася выстаўка вядомага беларускага мастака Вiктара Альшэўскага
|
|