Крадзеным iншамаркам — сапраўдныя нумары
Яна СВЕТАВА
выдавалi ў Брэсце ўдзельнiкi злачыннай групоўкi. Суд Маскоўскага раёна Брэста разгледзеў справу па легалiзацыi на тэрыторыi Беларусi аўтамабiляў, украдзеных у краiнах Заходняй Еўропы.
Асуджаны на розныя тэрмiны пазбаўлення волi дзевяць супрацоўнiкаў мытнi «Заходнi Буг», чатыры работнiкi ДАI, а таксама iх саўдзельнiкi. Бокам абвiнавачвання даказана, што гэтыя людзi ў 2003—2004 гадах незаконна паставiлi на ўлiк 55 аўтамашын, украдзеных раней у розных краiнах. Супрацоўнiкi таможнi пры гэтым афармлялi дакументы на ўвоз машын, якiх не iснавала, а служачыя дзяржаўтаiнспекцыi выдавалi тэхнiчныя пашпарты. Затым пад фальшывыя дакументы падганялi крадзеныя iншамаркi, папярэдне змянiўшы ў iх кузаўныя нумары.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
выдавалi ў Брэсце ўдзельнiкi злачыннай групоўкi. Суд Маскоўскага раёна Брэста разгледзеў справу па легалiзацыi на тэрыторыi Беларусi аўтамабiляў, укра
|
|