Сусед прыйшоў на дапамогу
Iгар ГРЫШЫН
У Полацку крымiнальнiк паранiў мужчыну, якi спрабаваў дапамагчы сваёй суседцы выратавацца ад злодзея.
Гэтае здарэнне зафiксавана каля апоўначы: невядомы ў масцы праз акно прабраўся ў дом да 76-гадовай пенсiянеркi i звязаў бабулю. Завалодаўшы 280 тысячамi беларускiх рублёў i 1 тысячай расiйскiх, ён паспрабаваў знiкнуць. Аднак тут з’явiўся сусед пенсiянеркi, якi прыбег на шум. Тады злодзей i схапiўся за нож: ён нанёс мужчыне пранiкальнае раненне брушной поласцi i ўцёк. Пацярпелы змешчаны ў бальнiцу, а вось падазронага ў гэтым злачынстве праваахоўнiкi затрымалi. Iм аказаўся грамадзянiн Расii. Ён, дарэчы, падазраецца яшчэ ў двух рабаўнiцтвах, учыненых на тэрыторыi Полацка i Полацкага раёна ў лютым: пацярпелi тады таксама пенсiянеры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Полацку крымiнальнiк паранiў мужчыну, якi спрабаваў дапамагчы сваёй суседцы выратавацца ад злодзея
|
|