21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Пуховае» захапленне

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына МАТУСЕВIЧ

Нядаўна я пазнаёмiлася з жанчынай, захапленне якой не падобна на заняткi iншых людзей: яна робiць рэпрадукцыi карцiн, партрэтаў вядомых людзей з пуху раслiн. Сафiя Адамаўна Лях — мадэльер-канструктар жаночага адзення. Выйшаўшы на пенсiю, на ўлоннi прыроды, збiрала, засушвала травы, пялёсткi кветак. Так пачалося захапленне фларыстыкай. На першых карцiнах Сафii Адамаўны — экзатычныя пейзажы: горы, трапiчныя лясы, марскiя замалёўкi. Усё гэта хараство нарадзiлася з пялёсткаў пiвоняў, кветак кабачкоў, галiнак кропу, катахоў кукурузы.

Але фларыстыкай, фiтадызайнам займаюцца многiя. «Мне хацелася знайсцi штосьцi адметнае, незвычайнае, — заўважае жанчына. — Аднойчы прачытала, што з пуху раслiн можна рабiць аплiкацыi. Так i нарадзiлася новае захапленне».

Iменна любоў да ўнукаў падштурхнула тварыць: першыя работы прысвечаны iм. Пяшчотныя, цёплыя аплiкацыi звяркоў прыйшлiся малым даспадобы.

Але дзецi падрасталi, расло i майстэрства, патрабуючы новых вобразаў i тэм. I майстар асмелiлася на сур’ёзны крок: стварыць серыю партрэтаў вядомых людзей — пiсьменнiкаў, музыкантаў, артыстаў. Янка Купала i Якуб Колас, Уладзiмiр Караткевiч i Уладзiмiр Мулявiн, Мiкалай Гогаль i Сяргей Ясенiн — вось няпоўны пералiк асобаў, выявы якiх складаюць калекцыю Сафii Адамаўны. Ёсць тут таямнiчая Неферцiцi, загадкавая Джаконда, натхнёная Марына Цвятаева, задумлiвы Чарлi Чаплiн...

Асобная размова — пра тэхнiку выканання, якую, без перабольшвання, можна параўнаць з працай ювелiра. Аснова будучай карцiны — аксамiтная папера, галоўны iнструмент — звычайны пiнцэт. З яго дапамогай пух выкладваецца (заўважце, не прыклейваецца) на паперы. Перадаць аб’ём, адценнi святла, выраз твару — задачы майстрыхi такiя ж, як i ў мастака. Цiкава, што самым лепшым матэрыялам з’яўляецца пух дзьмухаўцоў. Таксама сыравiну «пастаўляюць» падбел, скрыпень, чартапалох. Перш чым трапiць на працоўны стол, пух «праходзiць» строгi адбор.

Першая персанальная выстава работ Сафii Адамаўны Лях, на якой дэманстравалася каля сарака твораў, адбылася ў снежнi мiнулага года ў сталiчнай бiблiятэцы № 15 iмя Цёткi. Неабыякавыя да мастацтва людзi захаплялiся не толькi партрэтамi, але i пейзажамi, сiлуэтнымi карцiнамi. Асобна былi прадстаўлены пуховыя копii iлюстрацый мастака С. Красаўскаса да кнiгi «До последнего дыхания».

«Пасля выставы было многа званкоў, слоў удзячнасцi, — дзелiцца Сафiя Адамаўна. — Але я займаюся гэтым не дзеля вядомасцi, славы. Проста цiкавасць людзей да майго захаплення натхняе на пошук новых тэм». У планах майстрыхi — стварыць партрэт Францыска Скарыны. Шкада толькi, фармат аксамiтнай паперы не дазваляе «замахнуцца» на манументальны твор. Дарэчы, дзякуючы пуховай аплiкацыi прыйшло яшчэ адно захапленне — пiсаць вершы. Хоць праца з бязважкiм матэрыялам — таксама паэзiя. Прыходзiць натхненне — i пушынкi, хаатычна раскiданыя ў прасторы, збiраюцца, каб стаць мастацкiм творам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна я пазнаёмiлася з жанчынай, захапленне якой не падобна на заняткi iншых людзей: яна робiць рэпрадукцыi карцiн, партрэтаў вядомых людзей з пуху
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика