Пунтус назваў склад зборнай, якая зноў уступае ў барацьбуФутбол На адборачны матч чэмпiянату Еўропы ў Люксембургу (24 сакавiка) галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусi Юрый Пунтус выклiкаў 22-х футбалiстаў. Сярод iх i вопытныя iгракi, i маладыя байцы: варатары — Васiль Хамутоўскi (1978 год нараджэння, «Том», Томск, Расiя; 20 гульняў за зборную), Юрый Жаўноў (1981; «Масква», Расiя; 13), Уладзiмiр Гаеў (1977; «Чарнаморац», Адэса, Украiна; 3); абаронцы — Сяргей Амельянчук (1980; «Растоў», Растоў-на-Доне, Расiя; 35 гульняў/1 гол), Сяргей Штанюк (1973; «Луч-Энергiя», Уладзiвасток, Расiя; 68/3), Дзмiтрый Лянцэвiч (1983; «Тарпеда», Масква, Расiя; 6/0), Аляксандр Юрэвiч (1979; «Шахцер», Салiгорск; 8/0), Арцём Чалядзiнскi (1977; «Металург», Запарожжа, Украiна; 6/0), Арцём Радзькоў (1985; «БАТЭ», Барысаў; 1/0); паўабаронцы — Цiмафей Калачоў (1981; «Растоў», Растоў-на-Доне, Расiя; 20/1), Уладзiмiр Карыцька (1979; «Чарнаморац», Адэса, Украiна; 23/2), Аляксандр Кульчы (1973; «Том», Томск, Расiя; 61/5), Алег Страхановiч (1979; «Каўнас», Лiтва; 7/0), Дзмiтрый Лiхтаровiч (1978; «БАТЭ», Барысаў; 1/0), Дзянiс Коўба (1979; «Крылы Саветаў», Самара, Расiя; 34/2), Аляксандр Глеб (1981; «Арсенал», Лондан, Англiя; 28/4); нападаючыя — Сяргей Карнiленка (1983; «Днепр», Днепрапятроўск, Украiна; 15/7), Арцём Канцавы (1983; «МТЗ-РIПА», Мiнск; 9/0), Вячаслаў Глеб (1983; «Каўнас», Лiтва; 14/5), Вiталь Кутузаў (1980; «Парма», Iталiя; 32/9), Леанiд Ковель (1986; «Карпаты», Львоў, Украiна; 4/1), Генадзь Блiзнюк (1980; «БАТЭ», Барысаў; 3/1). Дарэчы, Леанiд Ковель, якi нядаўна перайшоў з мiнскага «Дынама» ў львоўскiя «Карпаты», ужо вызначыўся ва ўкраiнскiм чэмпiянаце: забiў гол у вароты крыварожскага «Крыўбаса». Перад адказным адборачным матчам некаторых iгракоў нашай зборнай напаткалi траўмы. Напрыклад, галкiпера «Масквы» Юрыя Жаўнова (на трэнiроўцы ён падвярнуў левы галенастоп) i абаронцу «Растова» Сяргея Амельянчука (пашкодзiў звязкi правага галенастопа).Беларус не прэтэндуе на выхад у фiнал Лiгi чэмпiёнаў У розыгрышы Лiгi чэмпiёнаў вызначылiся чвэрцьфiналiсты: англiйскiя «Манчэстар Юнайтэд», «Чэлсi» i «Лiверпуль», iтальянскiя «Рома» i «Мiлан», iспанская «Валенсiя», нямецкая «Баварыя», галандскi ПСВ. Цiкава, што з гульнi выбылi фiналiсты мiнулага сезона — уладальнiк еўрапейскага клубнага трафея iспанская «Барселона» i лонданскi «Арсенал» (беларус Аляксандр Глеб правёў на полi ўвесь матч). Нагадаем вынiкi матчаў у адказ 1/8 фiналу: «Лiён» — «Рома» — 0:2, «Лiверпуль» — «Барселона» — 0:1, «Чэлсi» — «Порту» — 2:1, «Валенсiя» — «Iнтэр» — 0:0, «Мiлан» — «Селцiк» — 1:0, «Арсенал» — ПСВ — 1:1, «Манчэстар Юнайтэд» — «Лiль» — 1:0, «Баварыя» — «Рэал» — 2:1.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адборачны матч чэмпiянату Еўропы ў Люксембургу (24 сакавiка) галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусi Юрый Пунтус выклiкаў 22-х футбалiстаў
|
|