Паўтор алiмпiйскага фiналу
Iрына ПРЫМАК
Ведай нашых! Кiтаец Хан Сяапен, як i на зiмовай Алiмпiядзе-2006 у iтальянскiм Турыне, адабраў «золата» ў беларуса Дзмiтрыя Дашчынскага на чэмпiянаце свету-2007 у iтальянскiм Мадонна ды КампiлiоГалоўны трэнер нацыянальнай каманды па фрыстайлу Мiкалай Казека не памылiўся ў сваiм прагнозе: напярэдаднi чэмпiянату свету ў iтальянскiм горадзе Мадонна ды Кампiлiо ён абацяў, што на сусветным першынстве яго падначаленыя здабудуць дзве ўзнагароды i — беларускiя паветраныя акрабаты заваявалi два сярэбраныя медалi. Вiцэ-чэмпiёнамi сталi Дзмiтрый Дашчынскi i Асоль Слiвец. — Я сапраўды планаваў два медалi, але iх магло наогул не быць, — тлумачыць Мiкалай Казека. — Мы не маглi арганiзаваць добрую перадсезонную падрыхтоўку, бо не дачакалiся снегу ў Еўропе, не выехалi на падрыхтоўку ў Канаду з-за спазнення з вiзамi, таму скачковая падрыхтоўка ў спартсменаў была нулявая, давялося ўсё наганяць на спаборнiцтвах у Кiтаi. Чэмпiянат жа свету для нас — самы галоўны старт, — падкрэслiў трэнер, — праводзiцца ён толькi раз у два гады. Я спадзяваўся на добрае выступленне Антона Кушнiра i Цiмафея Слiўца, таму рабiў акцэнт на iх падрыхтоўцы, але выйшла па-iншаму. Галоўнае, што ў канцы сезона беларускiя спартсмены заваявалi медалi. На маё пытанне да Дзмiтрыя Дашчынскага, наколькi цяжкiм быў для спартсмена гэты посталiмпiйскi сезон, пачула: «Канешне, крыху стамiўся. Сезон прайшоў спакойна. Прыемна, што завяршыў яго з медалём». Больш эмацыянальна ўспрыняла заваяванне «серабра» на чэмпiянаце свету Асоль Слiвец, пэўна, адна з самым аптымiстычных беларускiх спартсменак. Адзiнае, што засмуцiла дзяўчыну, — выступленне яе брата Цiмафея, якi прабiўся ў фiнал з трэцiм вынiкам у квалiфiкацыi, але аказаўся толькi 11-м, бо ўпаў: — Цiмафею перашкодзiла дрэннае надвор’е, быў моцны вецер, — бы адвакат паспрабавала апраўдаць брата Асоль, пасля чаго падзялiлася сваiм уражаннем ад гарадка Мадонна ды Кампiлiо, дзе праходзiў чэмпiянат. — Гэта маленькi гарналыжны курорт. Мне вельмi спадабалiся жыхары і мясцовая кухня. Мы пакаштавалi бараніну, канiну i, зразумела, пiцу. А наконт таго, што сёлета было недастаткова снегу, каб падрыхтавацца да сезона, Асоль па-аптымiстычнаму заўважыла: «Значыць, усе спартсмены былi ў аднолькавых умовах».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiтаец Хан Сяапен, як i на зiмовай Алiмпiядзе-2006 у iтальянскiм Турыне, адабраў «золата» ў беларуса Дзмiтрыя Дашчынскага на чэмпiянаце свету-2007 у i |
|