21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтабяспека

ГУЛЯЦЬ ДЫК ГУЛЯЦЬ?

За мiнулыя святочныя i выхадныя днi супрацоўнiкамi ДАI затрыманы 610 нецвярозых вадзiцеляў i 1390 — прыцягнуты да адказнасцi за перавышэнне хуткасцi.

Такую iнфармацыю паведамiлi ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны. Увогуле за памянёны перыяд было зафiксавана 6270 парушэнняў Правiлаў дарожнага руху. Смяротнымi ахвярамi ДТЗ сталi 8 чалавек, яшчэ 46 — атрымалi раненнi. Супрацоўнiкi ДАI аказалi дапамогу 1065 п’яным пешаходам, якiя знаходзiлiся на праезнай частцы i маглi стаць ахвярамi ДТЗ.

Аўтапрам

ВЯЛIКАЯ ФРАНЦУЗСКАЯ МАРА

У серыйную вытворчасць запушчаны першы французскi ўсюдыход «Реugеоt 4007».

Паколькi французы не мелi вопыту распрацоўкi красовераў, то дапамогу ў падрыхтоўцы тэхналагiчнай базы «Реugеоt 4007» iм аказалi спецыялiсты японскага канцэрна «Mitsubishi». Продаж французскiх усюдыходаў пачнецца ў блiжэйшы час. Прыблiзны кошт аўтамабiля для еўрапейскiх спажыўцоў складзе каля 30 тысяч еўра.

Аўтасалон

ЭКАЛОГIЯ I ЭКАНОМIЯ

Лейтматывам сёлетняга Жэнеўскага аўтасалона стала дэманстрацыя машын, якiя спажываюць мiнiмум палiва i не забруджваюць навакольнае асяроддзе.

Практычна ўсе буйнейшыя вытворцы аўтамабiляў прадставiлi транспартныя сродкi на альтэрнатыўным палiве. Удзел у аўтасалоне бяруць 250 аўтамабiльных кампанiй. Наведвальнiкi, а iх па падлiках арганiзатараў будзе не менш за 700 тысяч, убачаць 80 «аўтапрэм’ер». Аўтамабiльная выстава завершыцца 18 сакавiка.

Аўтарэйтынг

ТРОЙКА ПРЭТЭНДЭНТАЎ

Вызначаны фiналiсты на званне лепшага аўтамабiля ў свеце.

Першапачаткова на гэты тытул прэтэндавалi 28 машын. Прадстаўнiчае журы выбрала тройку лепшых. Такiм чынам за «аўтамабiльную карону» будуць змагацца «Аudi TT», «Lехus LS460» i «MINI». Пераможца будзе аб’яўлены 5 красавiка падчас Мiжнароднага аўтасалона ў Нью-Йорку.

Аўтатэхналогiя

МЕТАМАРФОЗЫ АД «GЕNЕRАL MОTОRS»

Амерыканскi канцэрн «Gеnеrаl Mоtоrs» плануе праз 3 гады распачаць вытворчасць аўтамабiляў, якiя будуць самааднаўляцца пасля аварый i нават мяняць колер.

Уладальнiку «пабiтага» аўто дастаткова будзе нацiснуць адпаведную кнопку i «жалезны конь» зноў будзе як новенькi. Сакрэт «аўтаметамарфозаў» у тым, што спецыялiсты GM будуць выкарыстоўваць гэтак званыя «разумныя матэрыялы», здольныя лёгка мяняць форму.

Аўтапрагноз

ЛАНЦУГОВАЯ РЭАКЦЫЯ

Негатыўны ўплыў на сiтуацыю на дарогах па-ранейшаму будуць аказваць неспрыяльныя ўмовы надвор’я, а таксама няўважлiвасць вадзiцеляў i пешаходаў. Да гэтых фактараў рызыкi могуць далучыцца таксама i адзiнкавыя выпадкi парушэння Правiлаў дарожнага руху, якiя стануць прычынай цэлага ланцуга аварый.

14 сакавiка вялiкае значэнне для забеспячэння бяспекi на дарогах будзе мець строгае выкананне патрабаванняў знакаў i сiгналаў рэгулiроўшчыка. На пачатку дня аварыйныя сiтуацыi з удзелам пешаходаў могуць прывесцi да пажараў. Вадзiцелям транспартных сродкаў рэкамендуецца адмовiцца ад складаных манеўраў на вялiкай хуткасцi, асаблiва за межамi населеных пунктаў. Увечары не вельмi ўпэўнена будуць адчуваць сябе на дарогах жанчыны.

15 сакавiка небяспечныя сiтуацыi могуць узнiкнуць па вiне пешаходаў. Таксама вялiкая верагоднасць аварый з удзелам нецвярозых удзельнiкаў дарожнага руху.

16 сакавiка гарантыяй бяспекi для ўсiх удзельнiкаў дарожнага руху, асаблiва на пачатку сутак, будзе правiльны выбар хуткасцi на складаных участках магiстраляў. Пешаходам i веласiпедыстам рэкамендуецца не спяшацца ў месцах iнтэнсiўнага руху транспартных сродкаў. Ранiцай i ўвечары верагоднасць узнiкнення аварый за межамi гарадоў можа павялiчыцца з-за нездавальняючага стану дарог.

17 сакавiка ў першай палове сутак вельмi нiзкая верагоднасць ДТЗ. А вось блiжэй да паловы дня ўсiм удзельнiкам дарожнага руху трэба праявiць павышаныя меры бяспекi ў зоне шматлюдных пешаходных пераходаў i выхаду з метро.

18 сакавiка зоркi раяць кожнаму ўдзельнiку дарожнага руху быць надзвычай уважлiвым i запомнiць узнiклыя раней небяспечныя сiтуацыi. Гэта своеасаблiвыя папярэджваннi аб верагоднасцi iх паўтарэння ў больш жорсткiм варыянце.

Аўтакур’ёз

БЯСПРАЎНАЯ АДЫСЕЯ

Жыхар французскага горада Нант 57 гадоў кiраваў аўтамабiлем не маючы вадзiцельскага пасведчання.

Магчыма, гэтая бяспраўная адысея працягвалася б i далей, калi б 78-гадовы пенсiянер не здзейснiў ДТЗ. Палiцэйскiя, якiя даставiлi парушальнiка ў пастарунак, высветлiлi, што дзядуля не толькi моцна п’яны, але i амаль 60 гадоў ездзiць без правоў.

Аўтажарт

Памерлi адначасова вадзiцель аўтобуса i святар. Вадзiцель адразу ж трапiў у рай, а святара не пускаюць.

— Божа лiтасцiвы, тут нейкая памылка. Мяне павiнны неадкладна прапусцiць у рай, а гэтага грэшнiка-вадзiцеля адправiць у пекла, бо я — твой верны слуга, а ён — п’янiца i бязбожнiк, — тлумачыць святар. А Бог яму ў адказ:

— Затое на тваiх пропаведзях людзi спалi, замест таго, каб малiцца. А ў яго аўтобусе яны малiлiся, замест таго, каб спаць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мiнулыя святочныя i выхадныя днi супрацоўнiкамi ДАI затрыманы 610 нецвярозых вадзiцеляў i 1390 — прыцягнуты да адказнасцi за перавышэнне хуткасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика