Мужчыну выцягнулi з... балота
А пятай гадзiне вечара ад дзяжурнага РАУС у дзяжурную часць аддзела аховы паступiла iнфармацыя аб тым, што ў забалочанай частцы ракi Мухавец, недалёка ад Кобрынскай цэнтральнай бальнiцы, знаходзiцца невядомы мужчына, якi самастойна не можа выбрацца з вады. Да месца здарэння былi накiраваныя дзве машыны дзяжурных нарадаў мясцовага падраздзялення аховы. Пасля прыбыцця на месца iнфармацыя пацвердзiлася: прыкладна на адлегласцi 20 метраў ад берага тануў мужчына.
Не марудзячы нi секунды, старшына Седун i старшы сяржант Харавец (на фота) кiнулiся ў ледзяную ваду i паплылi да тапельца. Перамяшчэнне па вадзе ўскладнялася яшчэ i тым, што зусiм неглыбокая пойма старога рэчышча Мухаўца была такой глеiстай, што кожны рух нагадваў запаволеныя здымкi. Але, на шчасце, мiлiцыянерам удалося своечасова дабрацца да няшчаснага i, абвязаўшы буксiровачнымi тросамi службовых аўтамабiляў, яго практычна ў непрытомным стане пацягнулi да берага. Сiламi двух нарадаў мужчына быў выцягнуты з вады i неадкладна дастаўлены ў прыёмны пакой Кобрынскай цэнтральнай раённай бальнiцы. Ужо на наступную ранiцу, 12 сакавiка, асобу выратаванага ўдалося высветлiць. Ён з цяжкасцю ўспомнiў сваё прозвiшча i пакуль яшчэ не ў стане патлумачыць, пры якiх абставiнах аказаўся ў вадзе. 44-гадовага непрацуючага жыхара Кобрына ў той вечар чакалi дома жонка i сын — iнвалiд I групы. Марына ЭВЕРСМАН. «ШЭРАЯ» ГАРЭЛКА Больш за паўтары тысячы бутэлек гарэлкi, якая не мела акцызных марак Беларусi, захоўвала ў сваiм гаражы пiнчанка. Праваахоўнiкi канфiскавалi гэты тавар, якi «заважыў» на 20 мiльёнаў рублёў. Таксама ў гаражы чакала свайго часу спiрта-змяшчальная вадкасць, якую знайшлi супрацоўнiкi ГУУС Мiнгарвыканкама ў непрацуючага жыхара Белаазёрска. I гэты чалавек панёс значныя «расходы»: у яго было канфiскавана 1300 лiтраў «гаручага» на агульную суму 13 мiльёнаў рублёў. Аляксей ЦIТОЎ. АКЦЫЗНЫХ МАРАК НЯМА — КАНТРАБАНДА Каля вёскi Прылукi, што ў Брэсцкiм раёне, мiлiцыянеры прыпынiлi «Аудзi-100», за рулём якой сядзела беспрацоўная, i знайшлi там 760 бутэлек украiнскай гарэлкi ды тры тысячы пачкаў замежных цыгарэт. Тавар не меў акцызных марак Рэспублiкi Беларусь i пайшоў у даход дзяржавы. Сымон СВIСТУНОВIЧ. ГОРА-НАСТАЎНIК АПЫНУЎСЯ Ў СЛЕДЧЫМ IЗАЛЯТАРЫ За што? За тое, што, працуючы ў адной са школ Гомельскага раёна, як гаворыцца, пацiху вучыў дзяцей «не ў той бок». А менавiта: калi школьнiкi аздараўлялiся ў санаторыi (а ён таксама знаходзiўся там), педагог, напэўна, вырашыў «дабавiць» iм настрою i наладзiў такi «эксперымент» па ўжыванню... наркотыкаў. Сумнавядомую траўку яны не курылi, а вырабiлi з яе вадкi сурагат, якi моцна бiў па мазгах. А тут нечакана ў самы цiкавы момант «балдзёжу» i з’явiлася мiлiцыя. Узбуджана крымiнальная справа. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. ПАРТРЭТ КIЛЕРА Ў СТАЛIЧНЫМ IНТЭР’ЕРЫ У Мiнску за мiнулы год да крымiнальнай адказнасцi прыцягнуты 93 забойцы, на рахунку якiх 90 чалавечых жыццяў. Паводле звестак сталiчнай пракуратуры, сярод мiнскiх кiлераў пераважаюць мужчыны. Прадстаўнiкi моцнай паловы складаюць крыху больш за 77 працэнтаў ад агульнай колькасцi забойцаў. Амаль палову (44 працэнты) крывавых злачынстваў здзейснiлi асобы ва ўзросце ад 30 да 45 гадоў. Больш за 60 працэнтаў кiлераў — непрацуючыя, 75 працэнтаў — знаходзiлiся ў стане алкагольнага ап’янення, 41 працэнт — раней судзiмыя. Праведзены пракуратурай аналiз сведчыць, што найчасцей прычынамi забойстваў былi сваркi (53 працэнты выпадкаў) i сямейна-бытавыя разборкi (28 працэнтаў). Самай распаўсюджанай зброяй сталiчных кiлераў былi нажы i iншыя прадметы такога кшталту. Прыкладна 75 працэнтаў забойстваў былi ўчынены ў жыллёвых памяшканнях, амаль палова — у перыяд з 18 да 24 гадзiн. Нягледзячы на тое, што 60 працэнтаў гэтых злачынстваў былi здзейснены ва ўмовах невiдавочнасцi, летась нераскрытымi ў сталiцы засталiся толькi 2 забойствы. Для параўнання, у 2005 годзе ў Мiнску было зарэгiстравана 117 забойстваў, з якiх не ўдалося раскрыць 10 злачынстваў з лятальным зыходам. Мiкола ДЗЯБЁЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А пятай гадзiне вечара ад дзяжурнага РАУС у дзяжурную часць аддзела аховы паступiла iнфармацыя аб тым, што ў забалочанай частцы ракi Мухавец, недалёка
|
|