21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Юдашкiн-шоу: глядзець люба, насiць дорага

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Знакамiты расiйскi куцюр’е Валянцiн Юдашкiн дзеля эксклюзiўнага паказу прывёз у Мiнск не толькi сваю вяснова-летнюю калекцыю «Сады Санкт-Пецярбурга», але i ўсю сваю каманду, уключаючы дзяўчат-мадэляў.

Засталося таямнiцай, як заснавальнiка моднага Дома беларускiя арганiзатары ўгаварылi на такую авантуру, як фэшн-паказ у Беларусi. Звычайна калекцыi Юдашкiна паказваюцца ў вялiкiх залах, разлiчаных на 5—6 тысяч гледачоў (як, напрыклад, Крэмль). У нашым выпадку мадэлi дэфiлiравалi ў мiнскiм клубе «Brоnх», дзе хоць i пабудавалi адмыслова 15-метровы подыум, але колькасць публiкi, зразумела, была ў разы меншая. Нягледзячы на гэта, беларусы нароўнi з еўрапейцамi ўбачылi поўную, без купюр, версiю славутай калекцыi. Дагэтуль «Сады Санкт-Пецярбурга» былi прадстаўлены ў Мiлане i найперш у самiм Пецярбургу — акурат да Дня св.Валянцiна.

Матывамi i крынiцамi натхнення для стварэння новай калекцыi для Валянцiна Юдашкiна сталi знакамiтыя прыгарадныя палацы, фантаны Пецяргофа, раслiнныя арнаменты каваных агароджаў, у тым лiку рашотка Летняга Саду — а таксама акварэльныя карцiны рускiх мастакоў пачатку ХХ стагоддзя, эмацыянальныя i паэтычныя. Адпаведна, гэты настрой адбiўся на колерах прадстаўленага адзення: многа белага, дымчатага, малочнага, бежавага, лiмоннага i светла-бiрузовага. У якасцi яркiх акцэнтаў — успышкi аранжава-чырвонага. Вясну i лета дызайнер прапануе моднiцам (а калекцыя выключна жаночая) сустрэць у лёгкiм шоўку ва ўсiх яго варыяцыях — ад шыфону i «дзiкага» шоўку да сцiснутых i вараных сацiнаў, апрацаваных па сучасных тэхналогiях. Высокiя талii нагавiц i ўкарочаныя палiто, вышыўка, стразы ў тон — гэта практычна фiрменныя знакi Юдашкiна. Усё гэта спалучаецца з асноўнымi тэндэнцыямi 1990-х гадоў: любiмыя многiмi «плечыкi», падкрэслена жаноцкiя сiлуэты, шматслойныя дэталi, драпiроўка i г.д. Калекцыя выразна падзяляецца на дзве часткi: саsuаl, або паўсядзённае адзенне для горада, i вячэрнiя ўборы «ад куцюр».

Увогуле, Дом моды «Vаlеntin Yudаshkin» працуе зараз па трох накiрунках: рret-а-роrtе, hаutе соuturе i дэмакратычная джынсавая лiнiя. Калi, скажам, эксклюзiўных мадэляў адзення Дом робiць у год не больш як 100 i маюць яны завоблачны кошт, то лiнiя гатовага адзення, якая выпускаецца ў Iталii, больш сцiплая па цане — дызайнерскую рэч можна набыць, выклаўшы ад 1,5 да 5 тысяч еўра. А ўжо джынсы, асноўная частка якiх робiцца ў Ганконгу, «цягнуць» ад 120 долараў i вышэй. «У мяне вельмi дорага апранацца», — шчыра пракаментаваў Юдашкiн. Магчыма, таму спявачка Анжэлiка Агурбаш i змянiла марку Юдашкiна на больш даступны дызайн стылiста Алiшэра; хоць сам Валянцiн адзначыў, што «гэта быў прадзюсарскi праект майго сябра Фiлiпа Кiркорава, таму працаваць са спявачкай было вельмi цiкава i прыемна».

Прызнаючы ўласную дарагавiзну, Юдашкiн, тым не менш, мяркуе, што публiчныя людзi павiнны апранацца менавiта ў знакамiтых дызайнераў, прычым не браць напракат або купляць гатовае адзенне, а заказваць эксклюзiўныя мадэлi. Бо багатыя таксама плачуць — у сэнсе, умудраюцца пракалоцца, набываючы нават вельмi шыкоўныя ўборы. У якасцi доказу Валянцiн Юдашкiн нагадаў прыём у Белым доме, дзе чатыры дамы, уключаючы Лору Буш, з’явiлiся ў адной i той жа сукенцы ад Оскара дэ ла Рэнта. Мадэльеру гэта, канешне, дадатковы камплiмент i рэклама — а вось дамам дакладна было няёмка i няўтульна...

— А ў нас, дарэчы, прадаюцца вашы рэчы з лiнii «Yudаshkin Jеаns»! — пераключылi ўвагу куцюр’е з далёкага Белага дома на родны каларыт беларускiя журналiсты.

— Праўда? — здзiвiўся Валянцiн. — Ну, трэба паглядзець, цi сапраўды гэта наша прадукцыя. Бо мы даволi часта сутыкаемся, напрыклад, на поўднi Расii з кантрафактам «пад Юдашкiна». I нiчога дрэннага ў такiх падробках не было б, калi б рэчы былi сапраўды вартыя — але ж яны жахлiвай якасцi, а гэта падрывае прэстыж маркi!

Паводле слоў куцюр’е, следам за iм у Мiнск наведаюцца камерцыйныя прадстаўнiкi Дома — паглядзець, цi можна ў Беларусi разгарнуць свой бiзнэс. Тым больш, наша краiна для Валянцiна Юдашкiна не чужая — некалi пад Барысавам брат будучага знакамiтага мадэльера i ганаровага акадэмiка Расiйскай акадэмii мастацтваў служыў у танкавых войсках, i Валянцiн рэгулярна прыязджаў з Падмаскоўя наведаць родзiча. «Я не быў у Мiнску вельмi даўно, i зараз тут усё па-новаму, — з лёгкiм адценнем настальгii заўважыў куцюр’е. — Новыя вулiцы, будынкi... Па-ранейшаму чыста i вельмi ўтульна. I калi паглядзець, напрыклад, як апранута моладзь — не адрознiш ад французаў цi iншых еўрапейцаў, бо зараз усе жывуць i камунiцыруюць у адзiнай прасторы». А вось беларускiх мадэльераў, паводле ўласнага прызнання Валянцiна, ён «не бачыць i не ведае», акрамя фабрыкi «Мiлавiца», марка якой па-ранейшаму мае высокi статус.

У Мiнску ж працягнецца праект «Brоnх Соuturе»: плануецца прадставiць яшчэ многа куцюр’е, добрых i розных. Натуральна, нiхто не гарантуе, што ў вынiку ў нас з’явiцца сетка разнастайных модных буцiкоў i мы здолеем пагалоўна пераапрануцца ў дызайнерскае адзенне — але ж паглядзець, хоць адным вокам, можна...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знакамiты расiйскi куцюр’е Валянцiн Юдашкiн дзеля эксклюзiўнага паказу прывёз у Мiнск не толькi сваю вяснова-летнюю калекцыю «Сады Санкт-Пецярбурга»,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика