21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каштоўнасць, правераная жыццём

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Развiццё канстытуцыйных нормаў паказала, што Беларусь адбылася як сацыяльная дзяржава, у якой закладзены асновы для ўзаемадзеяння ўлады i грамадзян. Аб гэтым заявiў учора старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васiлевiч.

Паводле слоў Р. Васiлевiча, цяпер Канстытуцыя «правяраецца жыццём». Людзi, якiя знаходзяць заканадаўчыя недакладнасцi, усё часцей апялююць менавiта да Асноўнага Закона краiны. Гэта сведчыць, лiчыць старшыня Канстытуцыйнага суда, што Канстытуцыя, прынятая ў 1994 годзе, стала Канстытуцыяй для народа, а яе дзеянне накiравана на фармiраванне прававой, дэмакратычнай, сацыяльнай дзяржавы.

Мiнулы год, адзначыў Р. Васiлевiч, быў «паспяховым для працы Канстытуцыйнага суда». Было вынесена больш за 30 рашэнняў, разгледжана больш за 2 тысячы зваротаў грамадзян, 13 зваротаў дэпутатаў, 77 запытаў дзяржаўных органаў. З улiкам калектыўных зваротаў у Канстытуцыйны суд у 2006 годзе звярнулася больш за 6 тысяч грамадзян. Пытаннi, якiя ўзнiмалiся, былi самымi рознымi: адносна тэрмiнаў унясення камунальных плацяжоў, прымянення кантрактнай формы найму, платы за праезд у грамадскiм транспарце ў выпадку змянення тарыфаў на праезд, прызнання дакументаў аб адукацыi, выдадзеных у замежных дзяржавах. На працягу мiнулага года было выканана 18 рашэнняў Канстытуцыйнага суда, якiя былi прыняты раней, яшчэ тры — на працягу двух месяцаў гэтага года.

Р. Васiлевiч таксама адзначыў, што Канстытуцыйны суд сфармiраваў практыку накiравання ва ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы прапаноў па ўдасканаленню заканадаўства. За дзесяць гадоў было накiравана 213 такiх прапаноў. 70 працэнтаў з iх былi рэалiзаваны, прычым, як правiла, у iнтарэсах простых грамадзян. Увогуле ж Р. Васiлевiч лiчыць, што Канстытуцыйны суд скарыстоўвае свае паўнамоцтвы максiмальным чынам. Пры гэтым ён адзначыў, што «не супраць iх павышэння», але гэта ўжо кампетэнцыя iншых галiн улады.

Як вядома, 15 сакавiка — не выхадны. Гэта не абавязкова, лiчыць Р. Васiлевiч, хоць i не выключыў магчымасцi пры «круглай даце» аб’явiць выхадны. Нашмат важней пры святкаваннi Дня Канстытуцыi iншае — «наколькi канстытуцыйныя нормы i каштоўнасцi, што там замацаваны, рэалiзуюцца ў нас. Мы рухаемся ў накiрунку рэалiзацыi канстытуцыйных нормаў сямiмiльнымi крокамi».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развiццё канстытуцыйных нормаў паказала, што Беларусь адбылася як сацыяльная дзяржава, у якой закладзены асновы для ўзаемадзеяння ўлады i грамадзян. А
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика