Якiм быць новаму Савету?
Наталля КАРПЕНКА
Учора Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Генадзь Навiцкi правёў рабочую нараду, дзе былi абмеркаваны пытаннi выканання Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў рашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва» i, у прыватнасцi, палажэнне, якое датычыцца стварэння Савета па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання.
У гэтым дакуменце, падкрэслiў Генадзь Навiцкi, вызначаны цэлы комплекс канкрэтных мераў, накiраваных на павышэнне ролi мясцовай улады. Намечаны, напрыклад, парадак фармiравання бюджэтаў пярвiчнага ўзроўню — папярэднi аналiз паказвае, што гэта дазволiць палепшыць фiнансаванне многiх сацыяльных праграм. Указам таксама вызначана Палажэнне аб старшынi сельскага, пасялковага, гарадскога (горада раённага падпарадкавання) выканаўчага камiтэта — першы дакумент, дзе дакладна акрэслены статус старшынi мясцовага выканкама, канкрэтызуюцца яго функцыi. Прапісаны ва Указе i канкрэтны механiзм падтрымкi камунальных унiтарных прадпрыемстваў, створаных пры выканкамах пярвiчнага тэрытарыяльнага ўзроўню. Цяпер, у прыватнасцi, яны змогуць набываць сельскагаспадарчую тэхнiку, мiнеральныя ўдабрэннi i нафтапрадукты па такiх жа цэнах, якiя вызначаны для сельскагаспадарчых арганiзацый. Дадзеным камунальным прадпрыемствам таксама прадстаўляецца магчымасць на льготных умовах атрымлiваць крэдыты на закупку сельскагаспадарчых машын i абсталявання. У адпаведнасцi з Указам № 21, на баланс спецыялiзаваных арганiзацый будуць перададзены сiстэмы водазабеспячэння i водаадводу населеных пунктаў, дарогi i iншыя аб’екты нерухомай маёмасцi. Нарэшце, ва Указе рэкамендавана Савету Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь стварыць Савет па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання. «Галоўную задачу новага Савета можна коратка сфармуляваць так — выпрацоўка i здзяйсненне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў сферы дзейнасцi органаў мясцовага самакiравання», — падкрэслiў Генадзь Навiцкi. Пытаннi стварэння Савета па ўзаемадзеянню ўжо двойчы абмяркоўвалiся на нарадах такога ўзроўню з удзелам старшынь абласных i Мiнскага гарадскога Саветаў дэпутатаў. У вынiку быў падрыхтаваны праект Палажэння аб Савеце па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання, а таксама прапановы па яго персанальнаму складу. Учарашняя рабочая нарада мела мэтай абмеркаваць гэтыя моманты яшчэ раз — цяпер у больш шырокiм коле, з удзелам прадстаўнiкоў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Мiнiстэрства фiнансаў, Мiнiстэрства юстыцыi, шэрагу гарадскiх i сельскiх Саветаў дэпутатаў. «У працэсе падрыхтоўкi i абмеркавання праекта мы павiнны высветлiць, у чым будзе заключацца сутнасць работы Савета, якiмi формамi i метадамi ён павiнен карыстацца», — сказаў Старшыня Савета Рэспублiкi. Праект Палажэння аб Савеце па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання i прапановы па яго персанальнаму складу плануецца разгледзець на першым пасяджэннi сёмай сесii Савета Рэспублiкi 2 красавiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Генадзь Навiцкi правёў рабочую нараду, дзе былi абмеркаваны пытаннi выканання Указа Прэзiдэнта Рэ
|
|