Сад на пачатку вясны
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 1 сакавіка.)
Пры фармiраваннi крон у слiвы асаблiвую ўвагу ўдзяляюць укарочванню галiн у адпаведнасцi з характарам галiнавання. Калi дрэвы схiльныя да натуральнага загушчэння, абмяжоўваюцца прарэджваннем галiн. У дрэў са слабым i сярэднiм галiнаваннем аднагадовыя галiнкi пакарочваюць на 1/3 цi 1/4 iх даўжынi. Пакарочваюць галiнкi i ў дрэў, якiя пладаносяць на шпорцах i букетных галiнках. Пры змяншэннi даўжынi аднагадовых прыросткаў да 20—25 см право- дзяць слабую амаладжальную абрэзку. Пры фармiраваннi вiшнi крону прарэджваюць, каб прадухiлiць загушчванне. Укарочванне прымяняюць толькi для ўстанаўлення раўнавагi ў сiле росту галiн i супраць утварэння вострых развiлак. У вiшань укарочваюць таксама галiнкi даўжынёй больш за 60 см. Асноўная мэта абрэзкi ў перыяд плоданашэння вiшнi — рэгуляванне сiлы росту аднагадовых галiнак, бо ўраджай вiшнi напрамую залежыць ад даўжынi гадавых прыростаў галiнак. Пры змяншэннi даўжынi прыростаў да 15—20 см неабходна пачынаць лёгкае амаладжэнне. Ступень амаладжальнай абрэзкi залежыць ад даўжынi прыростаў: чым прыросты карацейшыя, тым мацнейшая амаладжальная абрэзка. Зрэзы робяць на моцнай галiне, дзе раней назiраўся моцны рост. Найлепшая форма кроны для чарэшнi — разрэджана-ярусная з трыма ярусамi з адлегласцю памiж iмi 50—80 см. У першым ярусе закладваюць 3—4, у другiм — 2—3 i ў трэцiм — 1—2 добра развiтыя галiнкi. Пры ўступленнi ў плоданашэнне гатункаў, якiя моцна i ўмерана галiнуюцца, iх прарэджваюць. У тых, якiя слаба галiнуюцца, даўжэйшыя за 60 см прыросты ўкарочваюць на 1/3 цi на 1/4 iх даўжынi для ўзмацнення абрастання. Пры ўтварэннi ў месцах зрэзу пучкоў цi некалькiх галiнак, частку з iх укарочваюць на 4—5 пупышак, а астатнiя выразаюць на кольца. Кароткiя галiнкi не ўкарочваюць. Асноўная мэта абрэзкi ў пару плоданашэння — не дапусцiць аслаблення росту аднагадовых прыростаў. Дрэвы алычы характарызуюцца моцным галiнаваннем i ўтварэннем доўгiх прыростаў, таму ўкарочванне прымяняюць толькi ў першыя два гады. Асноўны вiд абрэзкi — выразанне галiнак цалкам цi на перавод. Прычым перавод ажыццяўляецца на адгалiнаванне, накiраванае ўверх пры абрэзцы гатункаў, галiнкi якiх растуць унiз, а ў дрэў, якiя маюць пiрамiдальную крону, — на адгалiнаванне, накiраванае да перыферыi кроны. Трэба яшчэ памятаць, гаворыць Надзея Рыгораўна, што пры абрэзцы любых дрэў застаюцца раны. Зрэзы, напрыклад, зробленыя пiлой, зачышчаюць садовым нажом, затым замазваюць садовым варам, водаэмульсiйнай цi алейнай фарбай. Да любой замазкi дабаўляюць фунгiцыд (звычайна медны купарвас). Калi зрэзаў нямнога, iх можна змазваць пластылiнам, якi стымулюе загойванне ран. На змазку можна выкарыстаць сумесь з 2 частак глiны цi каравяку (або роўных iх частак) з дабаўленнем (для вязкасцi) воўны, дробнай сечкi саломы цi сена, разведзеных вадой да густога стану.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры фармiраваннi крон у слiвы асаблiвую ўвагу ўдзяляюць укарочванню галiн у адпаведнасцi з характарам галiнавання. Калi дрэвы схiльныя да натуральнага |
|