Перапрацоўчыя прадпрыемствы атэстуюць
Вольга СРЭДНЕВА, БЕЛТА
У Беларусь прыбылi расiйскiя спецыялiсты для атэстацыi перапрацоўчых прадпрыемстваў. Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з кiраўнiком Федэральнай службы па нагляду ў сферы абароны правоў спажыўцоў i дабрабыту чалавека, галоўным дзяржаўным санiтарным урачом Расii Генадзем Анiшчанкам.
«Я даў даручэнне, каб у расiйскiх спецыялiстаў была магчымасць паглядзець усе перапрацоўчыя прадпрыемствы», — сказаў Сяргей Сiдорскi. Прэм’ер-мiнiстр падкрэслiў, што ў рэспублiцы робiцца ўсё, каб беларускiя прадпрыемствы дастойна прадстаўлялi сваю прадукцыю на рынку Саюзнай дзяржавы. «Улiчваючы адкрытасць гранiц з Расiяй, мы прымаем меры, каб быць дастойным i якасным партнёрам для расiйскiх спажыўцоў», — адзначыў кiраўнiк урада. Паводле яго слоў, Беларусь прымае ўсе меры для прадухiлення пранiкнення на расiйскi рынак няякаснай прадукцыi з трэцiх краiн. Сяргей Сiдорскi адзначыў таксама важнасць сумеснай работы беларускiх i расiйскiх спецыялiстаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусь прыбылi расiйскiя спецыялiсты для атэстацыi перапрацоўчых прадпрыемстваў. Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на су
|
|