21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мiнску абмеркавана еўрапейская палiтыка суседства

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора ў Мiнску на семiнары вывучалiся магчымасцi для Беларусi ў рамках еўрапейскай палiтыкi суседства. Гэта падзея, паводле слоў намеснiка старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Сяргея Забалотца, «адкрыла новую старонку ва ўзаемаадносiнах з ПА АБСЕ».

Сапраўды, семiнар — першае мерапрыемства, якое прайшло ў Мiнску пад эгiдай ПА АБСЕ. Прычым сама яго iдэя выношвалася доўга. Таму яе рэалiзацыя, лiчыць С. Забалоцец, «мае вялiкае значэнне як для Беларусi, так i для Еўрапейскага Саюза». Неабходна весцi не проста пошук кропак для судакранання, але i разглядаць рэальныя праекты па супрацоўнiцтву. Акрамя таго, лiчыць намеснiк старшынi Палаты прадстаўнiкоў, семiнар стаў чарговым крокам ва ўзноўленым дыялогу памiж Беларуссю i еўрапейскiмi парламенцкiмi структурамi.

На яго думку, для еўрапейскiх палiтыкаў было б важна непрадузята прымаць пад увагу сапраўдныя факты аб рэальнай Беларусi, якiя служаць сведчаннем рэальнага прагрэсу, што дасягнула наша краiна ў апошнiя гады.

Сам семiнар быў арганiзаваны дэлегацыяй Нацыянальнага сходу ў ПА АБСЕ сумесна з рабочай групай ПА АБСЕ па Беларусi. Пры гэтым удзел у iм не абмежаваўся парламентарыямi. Беларускi i еўрапейскi бакi запрасiлi прадстаўнiкоў прафсаюзных, прадпрымальнiцкiх, праваабарончых, адукацыйных арганiзацый i ўстаноў.

Аб тым, што ў Беларусi ёсць вялiкiя магчымасцi ў супрацоўнiцтве з Еўрапейскiм Саюзам, заявiла i кiраўнiк Рабочай групы ПА АБСЕ па Беларусi Ута Цапф. Аднак, каб яны былi рэалiзаваны ў поўнай меры, неабходна падзяляць еўрапейскiя каштоўнасцi. А гэта ўжо не толькi эканомiка i культура, але i палiтыка. Як вынiк гэтага, адзначыў Ж.-К. Хольцапфель, ва ўзаемаадносiнах Беларусi i ЕС назiраецца два накiрункi: добры кантакт на эканамiчным узроўнi i абмежаваны кантакт на ўзроўнi палiтычным. Тым не менш пасол Германii ў Беларусi Марцiн Хекер выказаў упэўненасць, што не пабачыць падзей, якiя б перашкаджалi зблiжэнню Беларусi з Еўропай. А таму ён выступае за дыялог, якi няхай i будзе «не заўсёды прыемным».

Аб гатоўнасцi Беларусi развiваць «узаемны i прагматычны дыялог» заявiў начальнiк упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўнiцтва Галоўнага ўпраўлення Еўропы Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Уладзiмiр Серпiкаў. Ён адзначыў намаганнi ЕС у гэтым накiрунку, аднак выказаўся аб недапушчальнасцi аднабаковых палiтычных патрабаванняў, гандлёвых абмежаванняў з боку Еўропы. Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Анатоль Красуцкi заўважыў, што пошуку ўзаемавыгадных рашэнняў патрабуе сама рэчаiснасць, у тым лiку i тое, што наша краiна мяжуе з ЕС. На яго думку, нават «пры блакiраваннi паўнацэннай прысутнасцi ў Еўропе Беларусь на практыцы ўдзельнiчае ў палiтыцы ЕС, бо немагчыма нiякiмi палiтычнымi дэкларацыямi, рэзалюцыямi, заявамi разбурыць эканамiчныя, культурныя, духоўныя сувязi памiж Беларуссю i яе суседзямi з ЕС». Для нармалiзацыi супрацоўнiцтва «неабходна пакiнуць у мiнулым палiтыку санкцый, iзаляцыi i ўльтыматумаў, якая яшчэ нiкому не дапамагла хоць бы прыадчынiць дзверы да даверу». Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Вольга Абрамава таксама лiчыць неперспектыўнай палiтыку патрабаванняў. Паводле яе слоў, патрабаваць ад Беларусi падзяляць еўрапейскiя каштоўнасцi пакуль проста рана, бо значная частка насельнiцтва iх не падзяляе. Таму яна мяркуе, што трэба «адысцi ад намераў i прапаноўваць рэчы, якiя можна вырашыць канкрэтна».

Як лiчыць С. Забалоцец, наўрад цi можна чакаць, што пасля семiнара Беларусь i ЕС прыйдзе да згоды па ўсiх пытаннях. Тым не менш, адзначыў ён, на парламентарыях «ляжыць важная палiтычная задача — шукаць шляхi дыялогу, працягваць яго, дасягаць мэты, што пастаўлена перад намi».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску на семiнары вывучалiся магчымасцi для Беларусi ў рамках еўрапейскай палiтыкi суседства. Гэта падзея, паводле слоў намеснiка старшынi Па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика