21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Думай, калi бярэш у рукi запалкi

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Снегавое покрыва сёлета знiкла даволi рана. Колькi дзён устойлiвага цёплага надвор’я — i ўся мiнулагодняя раслiннасць высахне. А значыць, трэба быць вельмi асцярожнымi пры абыходжаннi з агнём. Тым больш што адказнасць за выпальванне сухой раслiннасцi i распальванне вогнiшчаў у забароненых месцах узмоцнена.

З уступленнем у дзеянне з пачатку сакавiка Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, парушэнне правiлаў пажарнай бяспекi, якiя сталi прычынай знiшчэння цi пашкоджання лесу або тарфянiкаў, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 25 да 50 базавых велiчынь. Правядзенне выпальванняў караецца штрафам ад 10 да 40 базавых велiчынь, а распальванне вогнiшчаў у забароненых месцах — папярэджаннем або штрафам у памеры да 12 базавых велiчынь.

Трапiў у лядовы палон

Выратавальнiкам-пажарным днямi давялося даставаць з пажарнага вадаёма жыхара Узды.

Паводле слоў iнспектара iнспекцыi дзяржаўнага пажарнага нагляду Уздзенскага раёна Аляксея Рака, выклiк паступiў у 19.45 ад аператара АЗС-23. Дыспетчар паведамiў аб тым, што на тэрыторыi станцыi ў пажарны вадаём трапiў чалавек, якi, правалiўшыся пад лёд, не можа выкараскацца. Да месца здарэння прыбыло аварыйна-выратавальнае падраздзяленне. З дапамогай выратавальнай вяроўкi спецыялiсты вызвалiлi мужчыну з лядовага палону. Высветлiлася, што 25-гадовы жыхар горада вырашыў скарацiць свой шлях дадому i ступiў на нетрывалы веснавы лёд.

Цана жыцця — цыгарэта...

Двое беспрацоўных братоў згарэлi ў вёсцы Паложына Бярэзiнскага раёна.

55- i 60-гадовы мужчыны жылi за кошт звалкi, што знаходзiлася побач з населеным пунктам: збiралi бутэлькi, кардон, металалом. Калi ў 7 гадзiн ранiцы мясцовыя жыхары, якiя iшлi на працу, заўважылi дым, што iшоў з жытла братоў, то выклiкалi выратавальнiкаў-пажарных. Падраздзяленнi МНС знайшлi загiнулых гаспадароў у жылым пакоi. Адзiн з ложкаў, дзе начаваў малодшы брат, выгараў цалкам, старэйшага знайшлi на канапе побач... Прычынай пажару, вiдавочна, стала незатушаная цыгарэта. Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, у гэты ж дзень, як мяркуецца, па той жа прычыне загiнуў яшчэ адзiн чалавек. У вёсцы Пацiчава Смалявiцкага раёна ахвярай стаў таксама часова беспрацоўны.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Снегавое покрыва сёлета знiкла даволi рана. Колькi дзён устойлiвага цёплага надвор’я — i ўся мiнулагодняя раслiннасць высахне. А значыць, трэба быць в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика