21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У ветэранаў — юбiлей!

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Сёння спаўняецца 20 гадоў з дня стварэння Мінскай абласной арганiзацыi ветэранаў вайны, працы, Узброеных Сiл i праваахоўных органаў. З нагоды ўрачыстай даты ў Мiнскiм аблвыканкаме пройдзе святочнае мерапрыемства, у час якога старшыня Мiнаблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч уручыць ветэранам падзячныя лiсты.

Старшынёй арганiзацыi з першага дня яе заснавання з’яўляецца Аляксандр Слабада. Чалавек-легенда — так яго называюць не толькi на Мiншчыне, але i ва ўсёй краiне. Герой Сацыялiстычнай Працы, кавалер двух ордэнаў Чырвонага Сцяга, вопытны франтавiк-разведчык, ганаровы грамадзянiн Мiнскай вобласцi... Сёння, як i дзесяцiгоддзi таму, Аляксандр Iванавiч не можа сядзець без справы.

Клопат аб людзях сталага ўзросту, дапамога адзiнокiм, хворым ветэранам, вырашэнне iх бытавых праблем — над гэтым абласная арганiзацыя працуе штодня. Дзякуючы наладжанаму кантакту з выканаўчымi камiтэтамi Мiншчыны ветэранская арганiзацыя мае магчымасць вырашаць праблемы людзей.

Ветэраны заклапочаны i такой адказнай справай, як патрыятычная выхаванне моладзi. Хто, як не гэтыя людзi, можа расказаць новаму пакаленню аб мужнасцi, патрыятызме, гераiзме чалавека? Прыклады са свайго жыцця, успамiны ваенных часоў аказваюць вялiкае ўздзеянне на пакаленне падрастаючых беларусаў.

На сённяшнiм святочным мерапрыемстве, якое пройдзе ў Мiнскiм аблвыканкаме, усiм запрошаным будзе паказана кiнастужка аб жыццi i дзейнасцi Аляксандра Слабады, чалавека, якi ўсё жыццё прысвяцiў служэнню людзям.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння спаўняецца 20 гадоў з дня стварэння Мінскай абласной арганiзацыi ветэранаў вайны, працы, Узброеных Сiл i праваахоўных органаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика