21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нi дамы, нi гiстарычныя помнiкi, нi могiлкi ў зону падтаплення не трапяць

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Па чутках i аўтарытэтна

Наколькi апраўданыя чуткi, што ў сувязi з будаўнiцтвам Гродзенскай ГЭС у зону падтаплення трапiць шэраг размешчаных на беразе Нёмана жылых дамоў, гiстарычных помнiкаў i могiлак? З гэтым пытаннем карэспандэнт «Звязды» звярнуўся да намеснiка галоўнага iнжынера РУП «Гроднаэнерга» Вiктара МIКУЛIЧА.

Вiктар Iванавiч патлумачыў, што згодна з архiтэктурным праектам будаўнiцтва Гродзенскай ГЭС, нi жылыя дамы, нi гiстарычныя помнiкi, нi могiлкi, якiя размешчаны ад абласнога цэнтра да вёскi Лунна Мастоўскага раёна, у зону падтаплення не трапяць. Каб не дапусцiць недаследаваных старадаўнiх пахаванняў у пойме затаплення будучай гiдраэлектрастанцыi, на гэтай тэрыторыi сумесна з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi былi праведзены археалагiчныя работы.

— Цяпер РУП «Гроднаэнерга» праводзiць грамадскiя слуханнi па пытаннях будаўнiцтва Гродзенскай ГЭС, — паведамiў Вiктар Мiкулiч. — З матэрыяламi па пашырэнню рэчышча ракi Нёман, з ацэнкай уздзеяння на навакольнае асяроддзе пры будаўнiцтве гiдраэлектрастанцыi можна будзе азнаёмiцца ў фае РУП «Гроднаэнерга» з 9 да 20 гадзiн (пр-т Касманаўтаў, 64). Паводле iнфармацыi Вiктара Мiкулiча, земляныя работы па рыццю катлавана ГЭС павiнны распачацца ў другiм квартале гэтага года. Нарматыўны тэрмiн будаўнiцтва — тры гады. Плануецца ўстаноўка пяцi гарызантальных турбiн шахтнага выканання агульнай магутнасцю 17 мегават з гадавой выпрацоўкай 82 мiльёнаў кiлават-гадзiн электраэнергii. Пры гэтым гродзенская энергасiстэма будзе штогод эканомiць 22 тысячы тон умоўнага палiва. Дарэчы, у рэжыме каскаду з Гродзенскай ГЭС будзе працаваць другая гiдраэлектрастанцыя — у раёне вёскi Гожа Гродзенскага раёна. Неўзабаве спецыялiсты «Гроднаэнерга» прыступяць да выбару створу для яе будаўнiцтва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наколькi апраўданыя чуткi, што ў сувязi з будаўнiцтвам Гродзенскай ГЭС у зону падтаплення трапiць шэраг размешчаных на беразе Нёмана жылых дамоў, гiст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика