Гаручае, ды не тое
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Дзве цыстэрны са спiртам затрымалi супрацоўнiкi Мазырскай мытнi.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, вадкi груз перавозiўся з Украiны пад выглядам высокаактанавай дабаўкi да бензiну. Беларускiя мытнiкi западозрылi нядобрае i накiравалi ўзор рэчыва на лабараторны аналiз. Высветлiлася, што насамрэч у чыгуначных цыстэрнах перавозiўся этылавы спiрт. Груз вагой каля 110 тон i коштам больш за 160 мiльёнаў рублёў затрыманы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве цыстэрны са спiртам затрымалi супрацоўнiкi Мазырскай мытнi |
|