Затрыманы Падазроны ў расстрэле цыганаў
Ігар ГРЫШЫН
Супрацоўнікам следча-аператыўнай групы ўдалося выйсці на след і затрымаць мужчыну, які падазраецца ў растрэле цыган — мужа і жонкі: здарэнне, нагадаем, адбылося ў Жлобіне ў ноч з 8 на 9 сакавіка гэтага года.
Як адзначаюць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, расследаваннем гэтай гучнай справы займаліся найбольш вопытныя супрацоўнікі УУС Гомельскага аблвыканкама, упраўлення крымінальнага вышуку МУС, прадстаўнікі пракуратуры. У доме, дзе пражывалі забітыя, спецыялісты знайшлі сляды пальцаў рук, сем пісталетных стрэляных гільз і іншыя рэчавыя доказы. Спачатку ў спіс падазроных трапілі трое — 24-гадовы мясцовы жыхар, які раней быў судзімы за крадзёж, хуліганцтва і рабаўніцтва, а таксама двое яго сяброў. І калі апошнія двое, пасля таго як устаноўлена, што яны не маюць дачынення да злачынства, адпушчаны, то першы прызнаў сваю віну і змешчаны ў следчы ізалятар у Гомелі. Як мяркуецца, прычынай трагедыі сталі непрыязныя адносіны паміж сям’ёй забітых і падазроным. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікам следча-аператыўнай групы ўдалося выйсці на след і затрымаць мужчыну, які падазраецца ў растрэле цыган — мужа і жонкі: здарэнне, нагадаем |
|