21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Будучыню беларускага футбола я бачу аптымiстычнай»

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Знамянальнай падзеяй назваў Генадзь Нявыглас, старшыня асацыяцыi «Беларуская федэрацыя футбола», вiзiт у нашу краiну прэзiдэнта Мiжнароднай федэрацыi футбола (ФIФА) Йозэфа Блатэра. Сустрэча з iм адбылася ў Доме футбола, дзе прысутнiчалi прадстаўнiкi выканкама «БФФ», журналiсты i юныя футбалiсты з каманды «Суворавец» (клас з футбольнай спецыялiзацыяй на базе мiнскага сувораўскага вучылiшча быў створаны ў 2006 годзе. — Аўт.).

Генадзь Нявыглас павiншаваў госця з днём нараджэння, якi Блатэр адзначыў 10 сакавiка, i пажадаў у маi перамагчы на выбарах (ён балатуецца на гэту пасаду на трэцi тэрмiн). У адказ на гэтыя словы кiраўнiк ФIФА павiншаваў свайго калегу з перавыбраннем на пасаду старшынi беларускай федэрацыi i прызнаўся, што з задавальненнем у другi раз наведаў Мiнск (упершыню Блатэр быў у беларускай сталiцы ў снежнi 2002 года) і дадаў: «Вы мяне павiншавалi з днём нараджэння, а я сёння ў абед таксама павiншаваў з iмянiнамi вашага прэм’ер-мiнiстра, яны ў яго 13 сакавiка. Мы з iм Рыбы, а значыць, цудоўна адчуваем сябе ў вадзе, але я ў першую чаргу — футбалiст, таму мне лепей на футбольным полi».

Паводле слоў спадара Блатэра, будучыня беларускага футбола аптымiстычная, бо ў нашай краiне зрабiлi вельмi важны крок для развiцця гульнi — увялi лiмiт на легiянераў:

— У гэтым напрамку ФIФА рухаецца два гады. Непакоiць, што ў саставах некаторых багатых еўрапейскiх каманд Англii, Iталii, Германii i г.д. бывае толькi па 1—2 сваiх iгракоў цi iх наогул няма. У вас жа ёсць абмежаванне колькасцi iншаземцаў, таму вы выбралi правiльны курс. У iдэале павiнна быць, каб за сваю каманду выступалi не легiянеры, а то атрымлiваецца, што мясцовыя жыхары нават не хварэюць за сваю каманду, бо ў ёй адны толькi iншаземцы. А як без практыкi, калi на полi толькi легiянеры, свае iгракi могуць дапамагаць нацыянальнай камандзе?

Што паведамiў галоўны рулявы футбола наконт далейшага развiцця гульнi? Напрыклад, змяненне рэгламенту правядзення Лiгi чэмпiёнаў Блатэр назваў яшчэ не вырашанай справай, бо гэта пытанне будуць разглядаць у штаб-кватэры УЕФА 11—12 красавiка. Нагадаем, што iнiцыятыва «перавароту» зыходзiць ад новага прэзiдэнта УЕФА Мiшэля Плацiнi.

Наконт дыскусii аб становiшчы па-за гульнёй Блатэр, быццам пажартаваўшы, адказаў: «Я ўсiм сваiм сябрам раю, каб нiколi не былi па-за гульнёй». Наконт жа ўвядзення вiдэапрагляду для вырашэння спрэчных момантаў у час матча, як у хакеi, Блатэр выказаўся катэгарычна: «Не! Магчыма выкарыстаць прагляд эпiзоду з лiнii варотаў, каб высветлiць, цi быў гол, але калi суддзя стане глядзець гэта «кiно» i прыме нейкае рашэнне, балельшчыкi пацярпелай каманды ўсё роўна не пагодзяцца з iм i пакiнуць стадыён». Дарэчы, вырашэнне такой праблемы сучаснага футбола, як дрэнныя паводзiны хулiганаў-фанатаў, прэзiдэнт ФIФА бачыць толькi ў стварэннi па прыкладу Англii сiстэмы вiдэаназiрання не толькi ўнутры стадыёна, але i на падыходах да арэны, каб выключыць выпадкi надзвычайных сiтуацый.

Прэзiдэнт ФIФА пакiнуў Беларусь з прыемнымi ўражаннямi ад добрай футбольнай iнфраструктуры нашай краiны, у прыватнасцi, такога манежа, як у Мiнску, ён нiдзе не бачыў у Еўропе. У якасцi падарункаў чыноўнiк атрымаў футболку нацыянальнай зборнай з нумарам дзевяць (пад iм звычайна выходзiць на поле), ордэн адзнакi Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта, пагоны ад каманды «Суворавец». Генадзю Нявыгласу ж быў уручаны вымпел ФIФА.

Выказваннi прэзiдэнта ФIФА на тэму футбола:

 Футбол — школа жыцця, якая заснавана на сумленнай барацьбе, дысцыплiне, павазе да сваiх таварышаў, трэнера, суддзi, сапернiкаў, гледачоў.

 Футбол — для ўсiх i ўсе — для футбола. У яго гуляюць 260 мiльёнаў чалавек.

 Футбол заўжды павiнен заставацца гульнёй. Для iгракоў i гледачоў матч можа стаць драмай, калi каманда прайграе на апошняй дадатковай хвiлiне, але заўжды трэба ўмець прайграваць i верыць, што заўтра будзе перамога.

 У будучым футбол возьме на сябе сацыяльную адказнасць, якую ён мае перад грамадствам. Багатыя павiнны дзялiцца з беднымi.

 Футбол не павiнен губляць свае каранi: заўжды застанецца дзве каманды па 11 чалавек, двое варотаў i адзiн мячык.

 Насiлле не частка футбола, яно жыве ў грамадстве. У Бiблii было два браты, а не адзiнаццаць чалавек, i футбола не iснавала, але брат забiў брата. 207 федэрацый могуць дапамагчы чалавецтву пазбавiцца ад насiлля i карупцыi, што даказаў мiнулы чэмпiянат свету ў Германii: месяц на планеце ўладарыў спакой (за выключэннем Iрака).


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знамянальнай падзеяй назваў Генадзь Нявыглас, старшыня асацыяцыi «Беларуская федэрацыя футбола», вiзiт у нашу краiну прэзiдэнта Мiжнароднай федэрацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика