Iгар КАРШАКОЎ: «Камунальная гаспадарка — гэта нiбы фундамент, на якiм трымаецца i развiваецца гора

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 сакавіка — Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

ПРАДСТАЎЛЯЕМ СУРАЗМОЎЦУ

Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускiм iнстытуце iнжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасцi «прамысловае i грамадзянскае будаўнiцтва» з прысваеннем квалiфiкацыi iнжынер-будаўнiк. Прайшоў прафесiйную падрыхтоўку ў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь па спецыяльнасцi «Эканомiка i кiраванне на прадпрыемстве», атрымаўшы квалiфiкацыю менеджар-эканамiст.

У перыяд з 1995 па 1999 год працаваў у горадзе Пячора Комi АССР, затым пераехаў у Гомель, дзе працаваў на розных кiруючых пасадах, у тым лiку першым намеснiкам кiраўнiка адмiнiстрацыi Чыгуначнага раёна. У 2004 годзе яго прызначылi генеральным дырэктарам камунальнага вытворчага ўнiтарнага прадпрыемства «Гомельская гарадская ЖКГ».

-Iгар Яўгенавiч, работа камунальнiкаў вельмi складаная i клопатная. У чым, на ваш погляд, гэта праяўляецца?

— На пытанне я адкажу так: камунальная гаспадарка — гэта фундамент, на якiм трымаецца i развiваецца горад. Бо, удумайцеся: яго шматгалiновая структура ўключае ў сябе аб’екты знешняга добраўпарадкавання, гарадскi электратранспарт, эксплуатацыю жыллёвага фонду, водазабеспячэнне i водаадвядзенне, вулiчную ўборку, дарожна-маставую гаспадарку, вываз цвёрдых бытавых адходаў, вонкавае асвятленне i iншыя службы. На сёння жыллёва-камунальная гаспадарка Гомеля складаецца з васемнаццацi прадпрыемстваў, якiя аказваюць суб’ектам гаспадарання i насельнiцтву самы розны спектр паслуг. У ёй працуе восем тысяч чалавек.

— А якую ролю ў сiстэме ЖКГ займае непасрэдна ваша галаўное прадпрыемства?

— Калi гаварыць коратка, дык адзначу, што КВУП «Гомельская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка» ажыццяўляе функцыi кiравання прадпрыемствамi, якiя ўваходзяць у яго структуру, плануючы сваю дзейнасць i вызначаючы перспектывы развiцця сумесна з Гомельскiм гарвыканкамам i ўпраўленнем ЖКГ абласнога выканаўчага камiтэта.

Дык вось, у паслугах камунальнiкаў людзi адчуваюць патрэбу ў любы час сутак. Гэта тое самае, як без ежы цi паветра. Таму яны патрабуюць ад нас дакладнасцi i рытму ў рабоце, на што мы i нацэлены, i што выконваем.

— Абсалютна згодзен з вамi, што работа камунальнiкаў навiдавоку, што без iх цяжка або нават немагчыма пражыць чалавеку, асаблiва ў горадзе. Таму жыльцы i патрабуюць то рамонт у пад’ездзе зрабiць, то пачынiць сантэхнiку, то задзелаць стыкi ў сценах буйнапанэльных дамоў i г.д. i да т.п. Скаргi, пэўна, iдуць i вусныя i пiсьмовыя...

— А чаму толькi пра скаргi вы пытаеце? Ёсць нямала i падзячных тэлефонных званкоў, i пiсьмаў. Калi ж гаварыць увогуле аб пiсьмовых зваротах людзей у нашу арганiзацыю, дык летась iх было 6266. Па 4730 зваротах пытаннi вырашаны былi цалкам, астатнiя ўзяты на кантроль. Мы рэгулярна праводзiм аналiз зваротаў грамадзян, вынiкi работы з iмi рэгулярна разглядаем на тэхнiка-эканамiчных саветах, вытворчых нарадах i планёрках, вядзём барацьбу з цяганiнай i адпiскамi, калi яны маюць месца.

З усяго сказанага вышэй вынiкае, што работа супрацоўнiкаў жыллёва-камунальных службаў больш чым iншых арганiзацый наблiжана да чалавека, да яго штодзённых патрэб. I гэта ў значнай ступенi ацэньваецца людзьмi як эфектыўнасць работы мясцовых органаў улады, усёй дзяржаўнай сiстэмы.

— У сувязi са сказаным прыгадваю, як кiраўнiк спраў гарвыканкама Васiль Сувалаў расказваў мне пра пiсьмо намеснiка старшынi Кабiнета Мiнiстраў, старшынi рэспублiканскага мiжведамаснага савета па правядзенню жыллёвай рэформы i развiццю населеных пунктаў Вiктара Бура, у якiм ён адзначаў высокую ступень добраўпарадкавання вулiц i плошчаў Гомеля i выказваў падзяку старшынi гарвыканкама Аляксандру Бяляеву. Ад сябе дадам, што многiя госцi, наведаўшы горад, нязменна гавораць аб тым, што яго вызначаюць утульнасць, чысцiня, што ён апошнiм часам зрабiў вялiкi крок у сваiм развiццi. Адсюль, з аднаго боку, маё сцвярджэнне, што ў гэтым вялiкая заслуга менавiта жыллёва-камунальных службаў горада, а з другога — пытанне: як усё гэта ўплывае на работу сiстэмы ЖКГ?

— За мiнулы год нашым калектывам выканана работ i аказана паслуг на 128 858 мiльёнаў рублёў. Гэта — 104,3 працэнта ў параўнаннi з планавым заданнем i 117,9 працэнта ў параўнаннi з 2005 годам. Указаныя лiчбы азначаюць, што рабiўся бягучы i капiтальны рамонт жылых дамоў i iншых збудаванняў. Такiх, як мемарыяльных комплексаў i помнiкаў у месцах пахаванняў воiнаў, партызанаў i мiрнага насельнiцтва, што загiнулi ў час Вялiкай Айчыннай вайны. Змянiлi свой выгляд 194 дваровыя тэрыторыi, дзе адрамантавана 16,5 тысячы квадратных метраў зялёных зон, 385 малых архiтэктурных формаў, устаноўлена 2200 пагонных метраў бардзюрнага каменя. Немалаважна i тое, што былi пасаджаны тысячы дрэў i кустоў, кветак, створана шэсць дэкаратыўных кампазiцый на скрыжаваннях вулiц, выканана добраўпарадкаванне сямi паркаў i сквераў.

— Не трэба, Iгар Яўгенавiч, гаварыць пра ямачны рамонт на вулiцах, работу цеплатрас, падачу чыстай пiтной вады ў кватэры i г.д., бо гамяльчане ведаюць, што тут у цэлым поўны парадак, а вось пра тое, што кiдаецца ў вочы кожнаму, хто наведвае горад, больш падрабязна.

— Зразумеў, што вы маеце на ўвазе: цiкавыя i выразныя кветкавыя афармленнi ў раёне тралейбуснага i аўтобуснага прыпынку Лугавая «Паўлiн», побач з малымi архiтэктурнымi формамi «Самалёт» i «Млыны», дэкаратыўныя вазы па вулiцы Савецкай, паркавыя скульптуры «Мядзведзь» па вулiцы Iльiча, анiмалiстычныя скульптуры на скрыжыванні вулiц Савецкая—Яфрэмава, Савецкая—Кожара, вертыкальныя кветкавыя кампазiцыi з каванага металу ў Савецкiм раёне i iншыя. Яны сапраўды ўпрыгожваюць горад сваёй арыгiнальнасцю. Не магу таксама не сказаць пра тое, што для добраўпарадкавання дваровых тэрыторый устанаўлiваюцца дзiцячыя гульнявыя пляцоўкi не толькi драўляныя, але i больш сучасныя пластыкавыя.

— Згадзiцеся, Iгар Яўгенавiч, што вось на гэтым фоне крыўдна становiцца, калi асобныя грамадзяне «распiсваюць» сцены прыгожа пафарбаваных дамоў нецэнзуршчынай, разбiваюць у пад’ездах электралямпачкi, ламаюць дрэўцы, здзiраюць у лiфтах алюмiнiевыя элементы. Яны не задумваюцца, што ўсё гэта неабходна аднаўляць, затрачваючы вялiкiя сумы грошай.

— Гэта, на жаль, так. Прывяду толькi адну лiчбу. На аднаўленне работы лiфтаў пасля таго, як там, прабачце, «пагаспадараць» вандалы (iншага слова ў даным выпадку я не знаходжу), за год трацiцца больш за пяцьсот мiльёнаў рублёў. А яны б маглi пайсцi на iншыя мэты, на агульную карысць, на агульную радасць жыхароў горада. Так, мы працуем з людзьмi, заключаем з жыхарамi дамоў камунальнай уласнасцi дагаворы на грамадскую захаванасць пад’ездаў, але ўсё роўна ўказаныя факты маюць месца. А людзi на каго шлюць скаргi? На нас, камунальнiкаў. Крыўдна. Свае ж работы мы будзем выконваць як належыць. У прыватнасцi, сёлета капiтальна адрамантуем каля 18 жылых дамоў з добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый, больш за тры кiламетры дарог на вулiцах.

Зробiм бягучы рамонт 45 тысяч квадратных метраў праезнай часткi вулiц. Працягнем работы па добраўпарадкаванню паркаў i сквераў, клумбаў i газонаў, тратуараў, устаноўцы малых архiтэктурных формаў i г.д. Усяго не пералiчыш.

— Якiя ў вас складанасцi, праблемы?

— Iх многа. Гэта i зношанасць iнжынерных сетак i тэхнiкi. Аднак стараемся за кошт розных крынiц фiнансавання зрабiць iх замену, хоць i не ў той колькасцi, як хацелася б. Асобна хачу сказаць пра дэбiторскую запазычанасць перад намi прадпрыемстваў i насельнiцтва. Па стану на пачатак гэтага года яна склала 23 659 мiльёнаў рублёў.

Далей. З агульнай колькасцi жылых дамоў гарадской камунальнай уласнасцi 712 з iх трэба капiтальна рамантаваць, на што неабходна 330 мiльярдаў рублёў. Па прычыне несвоечасовага выканання такога рамонту 102 дамы эксплуатуюцца больш за пяцьдзесят, 214 — больш за сорак, 255 — больш за трыццаць i 141 дом больш за дваццаць гадоў.

З улiкам асваення ўсiх крынiц фiнансавання штогод у горадзе капiтальна рамантуюцца 15 жылых дамоў агульнай плошчай да сарака тысяч квадратных метраў. I атрымлiваецца, што перыядычнасць капiтальнага рамонту жылфонду адстае ад нарматыўнага тэрмiну на 15 гадоў. Значыць, тут ёсць над чым задумацца, ёсць над чым працаваць.

Я ўдзячны нашаму шматгалiноваму калектыву за яго старанне, за яго дбайнасць, добрасумленныя адносiны да сваёй нялёгкай справы i зычу людзям добрага здароўя, здзяйснення ўсiх жаданняў. З прафесiйным святам вас, калегi!

Матэрыял падрыхтаваў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 
 
 

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.