Зусiм немаленькiя трагедыi на дарогах
Ганна БАНАДЫК, начальнiк аддзялення ўпраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС
Бяспека руху З пачатку года на дарогах Беларусi загiнулi 12 дзяцей i больш за 70 — атрымалi ў вынiку здарэнняў цяжкiя траўмы i калецтвы. I ў гэтым вiна не дзяцей, нават, калi яны парушылi Правiлы дарожнага руху, а нас, дарослых, якiя не папярэдзiлi, не навучылi, не стварылi спрыяльных умоў для бяспекi маленькiх пешаходаў i пасажыраў.Часцей за ўсё трапляюць у дарожна-транспартныя здарэннi (ДТЗ) дзецi-пешаходы. Яны складаюць каля 66 працэнтаў ад агульнай колькасцi пацярпелых у ДТЗ дзяцей. Самыя распаўсюджаныя прычыны такiх здарэнняў: пераход праезнай часткi ў забароненых месцах i нечаканы выхад на дарогу з-за транспартнага сродку цi з-за iншай перашкоды. А самыя трагiчныя наступствы для дзяцей маюць аўтамабiльныя аварыi. Восем з дванаццацi дзяцей, якiя загiнулi ў ДТЗ, былi пасажырамi транспартных сродкаў. У такiх выпадках вiна за iх смерць ляжыць на нядбайных вадзiцелях. Наблiжаюцца вясновыя канiкулы, а, значыць, для дзяцей ўзрасце рызыка трапiць у дарожна-транспартнае здарэнне. Бо большую частку свайго вольнага часу школьнiкi будуць праводзiць на вулiцы без нагляду дарослых. Таму ўсiм удзельнiкам дарожнага руху ў днi школьных канiкулаў варта прыняць дадатковыя меры перасцярогi i яшчэ раз напомнiць маленькiм пешаходам правiлы паводзiнаў на вулiцы. Неабходна звярнуць увагу маленькiх пешаходаў на работу святлафораў, патлумачыць сэнс дарожных знакаў, разметкi, навучыць асцярожнасцi на дарогах. Дарослым нi ў якiм разе нельга парушаць Правiлы дарожнага руху на вачах у дзяцей, бо мамы, таты, бабулi, дзядулi, дзядзькi, цёткi, старэйшыя браты i сёстры для дзяцей звычайна з’яўляюцца прыкладам, iх паводзiны «капiруюць» маленькiя пешаходы. I яшчэ. Эфектыўным спосабам бяспекi дзяцей у цёмны час сутак з’яўляюцца флiкеры. Зараз iснуе вялiкая колькасць такiх святлоадбiвальных элементаў. Iх можна нашыць цi проста начапiць на адзенне, абутак, прыладзiць да рукзака. Такога пешахода вадзiцель заўважыць пры блiжнiм святле фар на адлегласцi 180 метраў (пры дальнiм — за 400 метраў) i здолее своечасова прыняць меры перасцярогi. А вось чалавека, якi не мае флiкера, вадзiцель можа ўбачыць усяга за 30 метраў i, нават, калi будзе ехаць з невялiкай хуткасцю не заўсёды здолее прадухiлiць здарэнне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года на дарогах Беларусi загiнулi 12 дзяцей i больш за 70 — атрымалi ў вынiку здарэнняў цяжкiя траўмы i калецтвы. I ў гэтым вiна не дзяцей, |
|