21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Палявыя работы сяўбой не абмяжоўваюцца

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксей Гарнак, старшыня Крупскага райвыканкама, пачаў працаваць, як ён сам выказаўся, «на сяле» — у галiне сельскай гаспадаркi, з 1974 года. I з гэтага часу не памятае такой ранняй пасяўной, як сёлетняя. «Кожная вясна адна на адну не падобная. Не паспеў у гэтым годзе сысцi снег, як вiльгаць пачала ўсмоктвацца ў глебу, i трэба было тэрмiнова пачынаць веснавыя работы. Мы не прапусцiлi гэтага моманту — ва ўсiх гаспадарках тэхнiка была падрыхтаваная».

Палявыя работы ў Крупскiм раёне пачалiся не проста арганiзавана, як, зрэшты, адбываецца кожны год. Дзевяць трактароў «Фэндт» па лiзiнгу былi набытыя для раёна.

— У наш вытворчы кааператыў прыйшло два «Фэндты». Яны абсталяваныя ўсiм неабходным для якаснай, хуткай апрацоўкi глебы. Толькi на адным гектары поля гэты трактар эканомiць 14—15 лiтраў палiва. Якасць апрацоўкi — сто працэнтаў. Кабiна трактара абсталяваная бартавым камп’ютарам. Акрамя таго, у нас працуюць i энерганасычаныя «Беларусы», — кажа старшыня СВК «Шчаўры» Аляксандр Агарак. — Мы пачалi сяўбу 14 сакавiка. Задача на гэты год — атрымаць 40 цэнтнераў збожжавых з гектара. Рывок, якi мы павiнны зрабiць, вялiкi. Але ж i тэхнiка ў нас ёсць, i людзi адказныя».

Так, толькi ад працы механiзатараў, як i заўсёды, залежыць, якiм будзе ўраджай. Таму меры па матэрыяльнаму заахвочванню працаўнiкоў распрацаваныя i дзейнiчаюць не адзiн год.

— Механiзатар можа зарабiць 60, 70, 80 тысяч рублёў у дзень — хiба гэта мала? Кожную вясну мы налiчваем грошы для працаўнiкоў на полi штодня. Чалавек можа бачыць, колькi ён зарабiў за змену. I тут жа азарт падштурхоўвае працаваць больш i лепш. Добра папрацаваў — за гэта i атрымаў больш. I ў сем’ях, дарэчы, жонка таксама «пiльнуе» за мужыком, маўляў, чаму Ваня цi Пеця «ўзялi» за дзень у тры разы больш? Таму пасяўная — гэта яшчэ i спаборнiцтва, — растлумачыў Аляксей Гарнак. — У раёне працуюць надзейныя людзi, для iх створаны добрыя ўмовы працы — гарачае харчаванне, працуюць лазнi, душавыя кабiны. Таму мы спадзяёмся, што сёлета наш ураджай перавысiць леташнi — думаем атрымаць 75 400 тон новага хлеба. Усяго мы засеем 26 тысяч гектараў, сярод якiх палову складзе плошча пад збожжа. Таксама сёлета павiнны вырасцiць больш i кукурузы, i ячменю.

Акрамя iншых прадпрыемстваў, у раёне дзейнiчае i ААТ «Лянок». Некалькi гадоў таму на iм быў арганiзаваны мехатрад, i льнозавод пачаў самастойна засяваць i вырошчваць лён. Зараз з 1200 гектараў гэтай культуры 950 апрацоўвае прадпрыемства самастойна. Зараз, калi тэмпература глебы яшчэ не дасягнула патрэбнай, на поле для будучага лёну ўносiцца ўгнаенне.

У гэтыя вясновыя днi гаспадаркi Крупшчыны робяць яшчэ адну неабходную справу — вывозяць арганiчныя ўгнаеннi. Сёлета у раёне iх трэба нарыхтаваць 410 тысяч тон. Заданне ўжо выканана на 86 працэнтаў. Увогуле, без арганiкi багаты ўраджай немагчыма ўявiць:

— Арганiчныя ўгнаеннi неабходныя для гумусу. Вядома, што страта толькi 0,01 працэнта гэтага пладаноснага пласта глебы аднаўляецца 10 гадоў, а для таго, каб нанова стварыўся ўсяго адзiн працэнт гумусу трэба стагоддзе! Гэтыя ўгнаеннi дапамагаюць захоўваць пладаноснасць глебы. Мы сур’ёзна падышлi да гэтага пытання, i ўсе неабходныя 170 тон тысяч будуць вывезены ў час, — падкрэслiў начальнiк упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Крупскага райвыканкамам Iгар Пратасеня.

«Я думаю, што за зiмовы час людзi засумавалi без працы. Зараз у раёне добрымi тэмпамi iдуць усе неабходныя веснавыя палявыя работы. Гэты перыяд цi не самы важны, таму што ад яго залежыць, колькi ўраджаю мы збяром», — падзялiўся думкамi Аляксей Гарнак.

Дзмiтрый АЛЬФЕР,

Крупскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксей Гарнак, старшыня Крупскага райвыканкама, пачаў працаваць, як ён сам выказаўся, «на сяле» — у галiне сельскай гаспадаркi, з 1974 года. I з гэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика