Аварыя на палiўным провадзе
Аляксандр ПУКШАНСКI
23 сакавiка каля васьмi вечара на цэнтр упраўлення Вiцебскай службы МНС паступіў сiгнал аб панiжэннi цiску ў нафтаправодзе Унеча—Вентспiлс, па якому транспартуюць дызпалiва.
Высветлiлася, што недалёка ад вёскi Быцава Бешанковiцкага раёна з трубы дыяметрам больш за 370 мм вылiлася каля 400 тон палiва. Было забруджана больш за 1 гектар тэрыторыi. Прыблiзна ў 23.00 аварыя была лакалiзавана. Ноччу 25 сакавiка падачу палiва аднавiлi. На гэты момант працягваюцца работы па ачыстцы мясцовасцi, у якiх задзейнiчана больш за 180 чалавек i 68 адзiнак тэхнiкi. Высвятляюцца прычыны аварыi, падлiчваюцца фiнансавыя страты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 сакавiка каля васьмi вечара на цэнтр упраўлення Вiцебскай службы МНС паступіў сiгнал аб панiжэннi цiску ў нафтаправодзе Унеча—Вентспiлс, па якому т |
|