Нехарчовыя тавары з большым попытам?
Сяргей ГРЫБ
Летась сярэднямесячныя спажывецкiя расходы адной беларускай сям’i складалi 699,7 тыс. рублёў. Прычым, як паказала выбарачнае абследаванне хатнiх гаспадарак (сем’яў i адзiнокiх грамадзян) краiны, што было праведзена Мiнiстэрствам статыстыкi i аналiзу, у параўнаннi з 2005 годам гэты паказчык павялiчыўся на 126,6 тысячы. Паводле звестак мiнiстэрства, летась доля выдаткаў сярэдняй хатняй гаспадаркi Беларусi на набыццё прадуктаў харчавання склала 42,3 працэнта, i ў параўнаннi з 2005 годам знiзiлася на 2,3 пункта. I ў той жа час на 2,2 пункта (да 33,7 працэнта) павялiчылася ўдзельная вага выдаткаў на куплю нехарчовых тавараў. I яшчэ адзiн цiкавы вынiк. Як паказаў манiторынг мiнiстэрства, у параўнаннi з 2005 годам адбылося знiжэнне долi хатнiх гаспадарак з даходамi нiжэй бюджэту пражытковага мiнiмуму — з 9,3 да 8,4 працэнта. Пры гэтым найбольшы паказчык хатнiх гаспадарак з даходамi нiжэй рысы БПМ быў адзначаны на Гомельшчыне (11,4 працэнта), а найменшы (2,6 працэнта) — у сталiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась сярэднямесячныя спажывецкiя расходы адной беларускай сям’i складалi 699,7 тыс. рублёў |
|