У Беларусi прынята Нацыянальная праграма дэмаграфiчнай бяспекi на 2007—2010 гады
Прэзiдэнт Беларусi зацвердзiў Нацыянальную праграму дэмаграфiчнай бяспекi Беларусi на 2007—2010 гады. Адпаведны ўказ № 135 Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 26 сакавiка.
Галоўнай мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне дэмаграфiчнай сiтуацыi ў краiне. Праграма ўключае комплекс канкрэтных мерапрыемстваў па рэалiзацыi мераў сацыяльна-эканамiчнага, адмiнiстрацыйна-прававога i арганiзацыйнага характару, накiраваных на падтрымку сем’яў з дзецьмi, умацаванне здароўя i павышэнне якасцi жыцця ўсяго насельнiцтва, павелiчэнне нараджальнасцi i працягласцi жыцця, знiжэнне захваральнасцi i смяротнасцi, аптымiзацыю мiграцыйных працэсаў, паляпшэнне дэмаграфiчнай структуры насельнiцтва i асаблiва — у сельскай мясцовасцi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi зацвердзiў Нацыянальную праграму дэмаграфiчнай бяспекi Беларусi на 2007—2010 гады. Адпаведны ўказ № 135 Аляксандр Лукашэнка падпiса |
|