Прынята Дзяржаўная праграма iнавацыйнага развiцця на 2007—2010 гады
Прэзiдэнт Беларусi зацвердзiў Дзяржаўную праграму iнавацыйнага развiцця рэспублiкi на 2007—2010 гады. Адпаведны ўказ № 136 кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 26 сакавiка.
Галоўная мэта дзяржпраграмы — перавод нацыянальнай эканомiкi ў рэжым iнтэнсiўнага iнавацыйнага развiцця ў рамках беларускай эканамiчнай мадэлi. У працэсе яе рэалiзацыi намячаецца стварыць 100 новых прадпрыемстваў i важнейшых вытворчасцяў i 386 новых вытворчасцяў на дзеючых прадпрыемствах, правесцi мадэрнiзацыю 609 важнейшых прамысловых прадпрыемстваў на аснове ўкаранення 888 перадавых тэхналогiй. Асаблiва важна, што больш як 80 працэнтаў усiх iнавацый будуць грунтавацца на айчынных распрацоўках, падкрэслiлi ў прэс-службе. Да 2010 года плануецца павялiчыць долю важнейшых iнавацыйна актыўных прадпрыемстваў у агульнай колькасцi прадпрыемстваў прамысловасцi да 25 працэнтаў. На рэалiзацыю дзяржпраграмы плануецца зрасходаваць у 2007—2010 гадах увогуле Br6113,2 млрд. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi зацвердзiў Дзяржаўную праграму iнавацыйнага развiцця рэспублiкi на 2007—2010 гады. Адпаведны ўказ № 136 кiраўнiк дзяржавы падпiсаў |
|