Бацькi дзяцей-iнвалiдаў маюць права на дадатковую падатковую льготуШкола падаткаплацельшчыка Мы працягваем адказваць на пытаннi нашых чытачоў. Сёння рэдакцыi адказвае старшы дзяржаўны падатковы iнспектар Мiнiстэрства па падатках i зборах РБ Аляксандр ЗЯЛЕЎСКI.— Мая дачка атрымлiвае першую вышэйшую адукацыю на платнай аснове. Летась я выдаткаваў на аплату яе навучання 2,5 млн рублёў. Даход дачкi складаў усяго 900 тысяч рублёў. Для атрымання сацыяльнага падатковага вылiку цi абавязкова нам абодвум станавiцца на падатковы ўлiк i падаваць падатковыя дэкларацыi? Можа дастаткова пральгацiраваць толькi мой даход? Iван ПIНЧУК, г. Брэст. — Сацыяльны падатковы вылiк даецца ў памеры фактычна зробленых расходаў на навучанне непасрэдна плацельшчыку. Таму калi расходы на навучанне неслi непасрэдна вы i вашых даходаў для атрымання льготы дастаткова, то дачцэ станавiцца на дадатковы ўлiк i запаўняць падатковую дэкларацыю не трэба. У выпадку, калi б вашы даходы былi меншыя, чым панесеныя выдаткi на навучанне, то сумай, якая засталася, магла б скарыстацца ваша дачка шляхам прадастаўлення падатковай дэкларацыi (разлiку). — Летась я набыла кватэру. Пры гэтым сума гэтай платы перавысiла мой даход i даход майго мужа за 2006 год. У iнспекцыю па падатках i зборах я прадставiла копiю дагавора куплi-продажу кватэры i ўсе квiткi аб плаце. Якiм чынам я магу атрымаць вяртанне падатковага падатку ў 2007 годзе? Цi павiнна па- датковая iнспекцыя па месцы жыхарства даць мне нейкiя даведкi, якiя я змагу прадставiць па месцы работы для таго, каб ажыццявiць вяртанне ўжо ў 2007 годзе недаатрыманых грошай? Крысцiна БУДА, г. Мiнск. — У падатковай iнспекцыi па месцы жыхарства па вашаму арыгiналу дагавора куплi-продажу кватэры (пасля зверкi яго з копiяй) адказны работнiк падатковага органа павiнен паставiць штамп (адзнаку падатковага органа) i зрабiць запiс аб тым, у якiм памеры прадастаўлены вылiк i якая сума засталася непральгацiраванай. З арыгiналам дагавора вам трэба звярнуцца па месцы асноўнай працы для таго, каб у 2007 годзе атрымаць маёмасны падатковы вылiк па месцы працы. Арганiзацыя ў сваю чаргу павiнна ўзгаднiць суму астатку маёмаснага падатковага вылiку, якi быў не цалкам выкарыстаны ў 2006 годзе, з падатковым органам па месцы вашага жыхарства шляхам накiравання адпаведнага запыту. — Выхоўваю сына ва ўзросце 8 гадоў i маю права на стандартны падатковы вылiк у памеры дзвюх базавых велiчынь. Чула, што ёсць яшчэ стандартны падатковы вылiк у памеры 10 базавых велiчынь. Хто мае права на такi вылiк? Алена ШЧУКА, Гродзенская вобласць. — Мой сын мае дзiця-iнвалiда III групы па агульнаму захворванню. Цi мае сын дадатковую льготу па падатковаму вылiку ў сувязi з гэтым? Ларыса Iванаўна, г. Лепель. — Права на стандартны падатковы вылiк у памеры 10 базавых велiчынь маюць асобныя катэгорыi грамадзян. Да гэтай катэгорыi адносяцца: фiзiчныя асобы, якiя захварэлi i перанеслi прамянёвую хваробу, што была выклiкана наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама iнвалiды, у адносiнах да якiх выяўлена прычынная сувязь iнвалiднасцi з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС; фiзiчныя асобы, якiя прымалi ў 1986—1987 гг. удзел у работах па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у межах зоны эксплуатацыi або ў гэты перыяд займалiся эксплуатацыяй або на iншых работах на гэтай станцыi; Героi Сацыялiстычнай Працы, Героi Савецкага Саюза, Героi Беларусi, поўныя кавалеры ордэнаў Славы, Працоўнай Славы, Айчыны; фiзiчныя асобы — iнвалiды I i II груп незалежна ад прычын iнвалiднасцi, iнвалiды з дзяцiнства i дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў; удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама асобы, якiя маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 17.04.1992 г. «Аб ветэранах». Калi вы з’яўляецеся мацi дзiцяцi да 18 гадоў, а таксама маеце дачыненне да пералiчаных катэгорый грамадзян, то можаце атрымаць дадатковае права на стандартны падатковы вылiк у памеры 10 базавых велiчынь. Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы працягваем адказваць на пытаннi нашых чытачоў. Сёння рэдакцыi адказвае старшы дзяржаўны падатковы iнспектар Мiнiстэрства па падатках i зборах РБ Ал |
|