Алергiя на ПалканаIнфарм-укол Ужо даўно даказана, што кошкi вылучаюць асаблiвыя ферменты, якiя правакуюць астматычныя прыступы. Аднак i сабакi — не зусiм бяскрыўдныя ў гэтым сэнсе iстоты.Амерыканскiя медыкi даследавалi 809 астматыкаў i прыйшлi да наступнай высновы: хоць алергiя на сабак сустракаецца радзей, яе прыступы — больш моцныя i працяглыя. БАСЕЙН НЕБЯСПЕЧНЫ ДЛЯ ЛЁГКIХ Як вядома, для дэзiнфекцыi вады ў басейнах выкарыстоўваецца хлор. Аматары паплаваць павiнны памятаць, што трыхлорамiн, якi вылучаецца з яе, небяспечны для лёгкiх. Мiкрачасцiцы хлору наносяць такую ж шкоду, як цыгарэты i забруджанае выхлапамi паветра. Асаблiва разбуральна яны ўплываюць на дзiцячыя лёгкiя. Пры гэтым небяспека iнтаксiкацыi iснуе толькi ў закрытых басейнах, паколькi ў адкрытых трыхлорамiн выпарваецца ў атмасферу. Калi моцны пах хлору выклiкае ў вас рэзi ў вачах i сухасць у горле — ведайце, што гэта першыя прыкметы таксiчнага ўздзеяння шкодных мiкрачасцiц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо даўно даказана, што кошкi вылучаюць асаблiвыя ферменты, якiя правакуюць астматычныя прыступы. Аднак i сабакi — не зусiм бяскрыўдныя ў гэтым сэнсе |
|