Галоўны прыз — у тэатра абсурду
Iлона IВАНОВА
У Магiлёве завяршыўся Мiжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@рт. Кантакт». Галоўны прыз атрымаў тэатр iмя Леся Курбаса са Львова, якi паказаў на форуме пастаноўку па С.Бекету «У чаканнi Гадо». Гэты спектакль-правакацыю сыгралi на ўкраiнскай мове, што зусiм не перашкодзiла ўспрыманню. Гледачы пагадзiлiся з журы: «Спектакль — проста бляск!»
Мiстэрыя «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа Нацыянальнага драматычнага тэатра iмя Янкi Купалы атрымала прыз «За сучаснае ўвасабленне тэатральнай класiкi». Гэты незвычайны спектакль, якi паставiў Мiкалай Пiнiгiн, надзвычай цёпла прыняла магiлёўская публiка: 10-хвiлiннай авацыяй стоячы ўзнагародзiлi гледачы таленты «купалаўцаў». Беларусы атрымалi на мiжнародным форуме яшчэ адзiн прыз: спецыяльным дыпломам «За маладзёжны акцёрскi ансамбль» узнагароджаны Магiлёўскi абласны драматычны тэатр, якi прадставiў армейскую гiсторыю па Н. Сайману «Бiлоксi-блюз». Iншыя ўзнагароды ад журы на чале з беларускiм драматургам Сяргеем Кавалёвым атрымалi акцёры з Польшчы i Украiны.Арганiзатары форуму i тэатральныя крытыкi адзначылi, што магiлёўскi форум расце прафесiйна, i разам з тым робiць свой уклад у стварэнне атмасферы жывых зносiнаў на беларускай тэатральнай прасторы. Новы форум плануецца правесцi ў наступным сакавiку, а канцэпцыя застаецца трывалай: усё пра моладзь!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве завяршыўся Мiжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@рт. Кантакт». Галоўны прыз атрымаў тэатр iмя Леся Курбаса са Львова, якi паказаў на ф |
|