«Збярыце свята i з весялосцю прыйдзiце...»
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Сёння, у суботу, вернiкi ўзгадваюць вялiкi цуд, якi зрабiў Гасподзь, — уваскрэсенне Лазара, якi ўжо чатыры днi знаходзiўся ў труне. Многiя з тых, хто былi сведкамi гэтага цуду, паверылi ў Сапраўднага Бога i чакалi Яго ў Iерусалiме да свята Вялiкадня. Заўтра, у нядзелю, хрысцiяне будуць святкаваць Уваход Гасподнi ў Iерусалiм. Мы будзем узгадваць евангельскую падзею, калi Iсус Хрыстос прыйшоў у галоўны горад старажытнай Палесцiны, каб добраахвотна перанесцi пакуты i смерць на Крыжы. Як пiшуць евангелiсты, людзi з натоўпу, якiя вiталi Хрыста пры Яго ўрачыстым уваходзе, слалi на дарозе свае вопраткi, а таксама алiўкавыя i пальмавыя галiнкi, усклiкаючы пры гэтым: «Асанна ў вышнiх! Блаславённы Той, Хто прыходзiць у iмя Гасподняе!» Вось чаму ў апошнюю нядзелю Вялiкага Посту здаўна iснаваў звычай прыходзiць у храм з вярбой, якая на славянскiх землях квiтнела — пакланялася Богу — раней за астатнiя дрэвы. Таму i свята называецца Вербнай (Пальмовай — у католiкаў) нядзеляй, у народзе — Вербнiца. Галiнкам вярбы, асвячоным у храме на свята Уваходу Гасподняга ў Iерусалiм, народ надае гаючую ўласцiвасць. У некаторых мясцiнах, вiншуючы з Вербнiцай, «сцёбаюць» адзiн аднаго асвячонымi галiнкамi, зычаць здароўя. Галiнкi на працягу года захоўваюць дома, iмi ўпрыгожваюць абразы. Леташнiя галiнкi саступаюць месца новым, але iх нельга выкiдваць (яны асвячоныя!), трэба спалiць i попел высыпаць у чыстым месцы. Католiкi гэтым попелам пасыпаюць галаву ў Папяльцовую сераду напярэдаднi Вялiкага посту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Застаўся тыдзень да Вялiкадня. Гэта будуць незвычайныя днi — Тыдзень Пакут Гасподнiх. I ў Праваслаўнай царкве, i ў Касцёле адбудуцца асаблiвыя службы, |
|