21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што калi памяняцца гледачамi?..

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Гастролi

Так робяць, напрыклад, два нашыя нацыянальныя тэатры — iмя Купалы i iмя Коласа. Купалаўцы пяць лепшых спектакляў пакажуць у Вiцебску, коласаўцы з 1 па 5 красавiка будуць пакараць сталiчную публiку. Цiкава, чым?

...Зданi мiнулага ажываюць, дух сярэднявечча нараджае думкi пра смерць i вечнасць, над якiмi не ўладарыць самае моцнае каханне. I гэта 1 красавiка! Выключна для тых, каму надакучыў смех без прычыны... Затое якая рамантыка — гiсторыя Барбары Радзiвiл, якую сталiчны глядач ведае як «Чорную панну Нясвiжа», вiцебскi варыянт. У тэатры iмя Коласа спектакль паводле п’есы Дударава мае назву «Чорная нявеста», яго паставiў рэжысёр, мастацкi кiраўнiк вiцебскага тэатра Вiталь Баркоўскi. Гэта той самы спектакль, якi быў прызнаны лепшай пастаноўкай у Беларусi ў 1999 годзе. Мiж iншым, можна параўнаць з тым, якi ў гэтыя днi будуць глядзець у Вiцебску.

2 красавiка i не думайце ўздыхаць з палёгкай: танец згубленых душ на малой сцэне! Або мiстыка працягваецца, на гэты раз з дапамогай замежнай драматургii — спектакль «Тузы» (паводле Урс Вiдмэр) распавядае пра маральныя пакуты кiраўнiкоў, якiя па розных прычынах звольнены з працы. Вельмi сучасна...

Увечары на вялiкай сцэне будзе панаваць народная артыстка Беларусi Святлана Акружная — у ролi Лаўры ў драме паводле Аўгуста Стрынберга «Бацька». I яшчэ з сучаснай замежнай драматургii ў афiшы коласаўцаў маецца пастаноўка «Дакрануцца вуснамi да нябёсаў» паводле п’есы Тэнэсi Уiльямса «Стары квартал». Багатую рускую драматургiю тэатр не абмiнуў: 4 красавiка на вялiкай сцэне тэатра iмя Купалы вiцябчане iграюць Набокава — «I смех, i слёзы, i любоў».

А што там яшчэ iдзе? З нашага, беларускага?.. Трагiкамедыя Уладзiмiра Драздова «Мадам Броншанс». Другая частка трылогii пра жыццё i лёс мастакоў, што нарадзiлiся на беларускай зямлi i сталi вядомыя на ўвесь свет. Адзiн з iх — Хацiм Суцiн, якiм захапляўся Мадзiльянi.

I Купалам варта захапляцца. «Сон на кургане» ў пастаноўцы Баркоўскага распавядае новымi прыёмамi пра дарагое i вечнае.

Такой жа мовай будзе гаварыць у Вiцебску Купалаўскi — ён пачне свае гастролi з «Сымона-музыкi» паводле Коласа. Да яго далучыцца «Чорная панна Нясвiжа», «Чычыкаў» паводле Гогаля, у версii Курэйчыка i пастаноўцы Валерыя Раеўскага. Цудоўную кампанiю падтрымае чароўны «Маэстра».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так робяць, напрыклад, два нашыя нацыянальныя тэатры — iмя Купалы i iмя Коласа. Купалаўцы пяць лепшых спектакляў пакажуць у Вiцебску, коласаўцы з 1 па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика