Мацi-забойца атрымала 10 гадоў
Таццяна ШАБЛЫКА, БЕЛТА
Мiнскi абласны суд вынес прыгавор па справе аб забойстве нованароджанага дзiцяцi. Аб гэтым паведамiла старшы памочнiк пракурора Мiнскай вобласцi Таццяна Калiнiна.
30-гадовая непрацуючая жыхарка Барысаўскага раёна намерана ўтойвала сваю цяжарнасць ад родных i медработнiкаў. У кастрычнiку 2006 года, нарадзiўшы ў двары сельскага дома жыццяздольнага хлопчыка, яна нанесла яму ўдар нажом у вобласць шыi. Ад пашкоджання шыйнай артэрыi i пазваночнiка нованароджаны памёр. Жанчына паклала цела ў цэлафанавы пакет i схавала ў сметнiку. Ранiцай з-за рэзкага пагаршэння стану ёй прыйшлося звярнуцца ў бальнiцу i расказаць пра крымiнальныя роды. На судзе мацi-забойца спрабавала апраўдацца тым, што мае дваiх непаўналетнiх дзяцей i, знаходзячыся ў няўдачным грамадзянскiм шлюбе, лiчыла нараджэнне трэцяга дзiцяцi нежаданым. Забойства немаўляцi жанчына тлумачыла як выпадковае пашкоджанне шыi пры пераразаннi пупавiны. Аднак суд прызнаў яе вiнаватай ва ўчыненнi забойства нованароджанага i прызначыў пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волi ў папраўчай калонii. Вярхоўны Суд Рэспублiкi Беларусь пакiнуў прыгавор у сiле.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскi абласны суд вынес прыгавор па справе аб забойстве нованароджанага дзiцяцi. Аб гэтым паведамiла старшы памочнiк пракурора Мiнскай вобласцi Тацця
|
|