Вагон з «двайным ДНОМ»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
З жыцця кантрабандыстаў Партыю падпольнай украiнскай гарэлкi выявiлi аператыўнiкi Гомельскай мытнi ў пасажырскiм цягнiку «Кiеў—Санкт-Пецярбург».Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, напачатку патаемнае сховiшча было выяўлена пад падлогай у адным з купэ. Там мытнiкi знайшлi 12 бутэлек гарэлкi «Nemiroff». Пасля грунтоўнай праверкi ўсяго вагона, мытнiкi знайшлi яшчэ некалькi тайнiкоў у калiдоры: пад абiўкай i падлогай былi прыхаваны 56 бутэлек украiнскай гарэлкi. Неўзабаве высветлiлася, што «заначку» зрабiлi праваднiкi вагона. Па факту кантрабанды гарэлкi складзены пратаколы аб адмiнiстрацыйных мытных парушэннях. Матэрыялы справы перададзены ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля, якi i паставiць апошнюю кропку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партыю падпольнай украiнскай гарэлкi выявiлi аператыўнiкi Гомельскай мытнi ў пасажырскiм цягнiку «Кiеў—Санкт-Пецярбург» |
|