Турнирная таблица чемпионата РоссииУ Беларусі з Ізраілем трывалыя сувязі, утвораныя найперш лёсам людзей Ад Беларусі да Ізраіля і назад — шмат мастоў, масткоў і сцяжынак, пракладзеных людзьмі, што звязалі свой лёс з абедзвюма краінамі. Мноства выхадцаў адсюль пасталелі і адбыліся як прафесіяналы там... Ды што там, у многіх з нас сябры ці сваякі ў Ізраілі, а калі весці гаворку пра турызм, хутчэй трэба казаць пра паездкі ў госці або настальгічныя вандроўкі. І напярэдадні нацыянальнага свята сваю сустрэчу з журналістамі пасол Эдуард ШАПІРА правёў пад знакам "народнай дыпламатыі" — ад чалавека да чалавека... Не столькі канцэнтраваўся на эканамічных ды палітычных складніках узаемадзеяння (хоць і там ёсць чым пахваліцца — адбываюцца ўзаемныя візіты на высокім узроўні, ізраільскія бізнэсмены лічаць удалымі для капіталаўкладання тутэйшую сельскую гаспадарку і сферу высокіх тэхналогій, буйныя праекты ў гэтых галінах ужо развіваюцца, а інтарэс да сектара аховы здароўя толькі-толькі праяўляецца і ёсць спадзяванне, што дагавор аб супрацоўніцтве ў гэтай галіне будзе падпісаны сёлета), колькі на крос-культурных стасунках. Выстава "Гонар нацыі", прысвечаная слынным дзеячам Ізраіля родам з Беларусі, пройдзе ў буйных гарадах нашай краіны. У 62-ю гадавіну незалежнасці Ізраіля, 20 красавіка, беларуская публіка ўпершыню пабачыць незвычайны ўзор сучаснага балета — "Рустэр", пастаўлены на замову Цэнтра сцэнічнага мастацтва Сюзан Далаль (які сёлета ўганараваны вышэйшай дзяржаўнай прэміяй Ізраіля за асаблівыя заслугі ў развіцці танцавальнага мастацтва). А ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю Вялікай Перамогі, група праведнікаў народаў свету (неяўрэі, якія выратоўвалі яўрэяў, рызыкуючы ўласным жыццём) з Беларусі пабывае ў Ізраілі. — Мы ў неаплатным даўгу перад гэтым пакаленнем, і гэты візіт — сімвал нашай удзячнасці, — адзначыў дыпламат. Увогуле ж у справе ўзаемных паездак хіба не самая важная акалічнасць — візавая. Пакуль сярод нашых суседзяў толькі расіяне могуць наведваць Ізраіль без дазвольнай адзнакі ў пашпарце. Калі пачыналіся перамовы з расійскім бокам, Ізраіль "нацэльваўся" на аналагічныя дамоўленасці з усімі краінамі СНД. Так што і беларускае пытанне — на разглядзе. На думку пасла, праблемы тут няма — толькі тэматыка для абмеркавання. Натуральна, будзе абмяркоўвацца яна і падчас візіту ў Ізраіль міністра спорту і турызму Алега Качана (паездка мае адбыцца 25 красавіка). Дыпламат акцэнтаваў, што "намеры ізраільскага боку ў гэтай сферы пазітыўныя", і беларускі, паводле яго выразу, "выразна выказвае меркаванне аб жаданні падпісаць адпаведную дамову". — Не магу абяцаць і гаварыць пра канкрэтныя даты толькі з-за асцярожнасці, — падкрэсліў кіраўнік дыпмісіі. Пакуль жа спецыяльны дазвол патрэбны, пасольства робіць усё, каб працэдура афармлення дакументаў была простай. — Зусім няцяжка атрымаць візу ў Ізраіль, гэта займае адзін дзень, беларускія грамадзяне могуць звяртацца як напрамую, так і праз турагенцтвы. Колькасць адмоў мінімальная, — запэўнівае пасол, — менш за адзін адсотак. Сардэчна запрашаем! Аднак хочацца ўсё ж спадзявацца, што хутка для паездкі ў Ізраіль дастаткова будзе... проста купіць білет! Балазе, ужо ўлетку (пасля паўтарагадовага перапынку) узнаўляюцца прамыя рэйсы ў Тэль-Авіў ізраільскай авіякампаніі. З чацвёртага чэрвеня перавозіць пасажыраў з Мінска пачне Sun D'Or, даччыная фірма нацыянальнага авіяперавозчыка Ізраіля EL AL. — Мы пачынаем з аднаго палёту ў тыдзень, але спадзяёмся, што з цягам часу іх колькасць павялічыцца, — кажа Э. Шапіра. Поруч з трыма рэйсамі Белавіі гэта дае беларусам чатыры варыянты вылету ў Тэль-Авіў штотыдня. Так што сувязі між людзьмі мацуюцца і сувязямі транспартнымі. Узаемадзеянне і на міжнароднай арэне. Так, ізраільскі бок разлічвае на падтрымку Беларусі ва ўрэгуляванні блізкаўсходняга канфлікту. — Беларусь як член сусветнай супольнасці можа адыгрываць і адыгрывае пазітыўную ролю ў падтрымцы імкненняў Ізраіля ў дасягненні міру, — лічыць дыпламат. Ён усведамляе, што пры гэтым, "натуральна, Беларусь мае свае прыярытэты, свае асаблівасці знешнепалітычнай пазіцыі, і гэта абсалютна нармальна". Аднак, на яго думку, "садзейнічаць урэгуляванню блізкаўсходняга канфлікту павінна кожная дзяржава". Выкарыстоўваць свой уплыў, сваю вагу, на думку дыпламата, можа і Беларусь, улічваючы яе неблагія сувязі ў рэгіёне. Паводле меркавання пасла, менавіта Ізраіль павінен іграць вядучую ролю ў эканамічным развіцці Блізкаўсходняга рэгіёна. Канфлікт у рэгіёне, на яго думку, не будзе вычарпаны, пакуль не з'явіцца ўсведамлення, што "няма іншага шляху, апроч наладжвання канструктыўных адносінаў з Дзяржавай Ізраіль". Егіпет і Іарданія толькі выйгралі ад перамір'я, падкрэслівае дыпламат. Ала МАЧАЛАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1-7. Адамов Москва , Аджинджал Б. |
|