«Нарканасiльшчык»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Лiдскiя памежнiкi затрымалi парушальнiка гранiцы, якi пераносiў буйную партыю наркотыкаў.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў, няпрошаны госць завiтаў з тэрыторыi Лiтвы. Беларускiя памежнiкi затрымалi яго прыкладна за паўтара кiламетра ад гранiцы. Падчас вобыску ў заплечнiку лiтоўскага грамадзянiна вартавыя мяжы знайшлi 500 грамаў какаiну i 3 кiлаграмы марыхуаны. Парушальнiк прызнаўся, што павiнен быў толькi пранесцi наркотыкi праз мяжу i схаваць iх на беларускай тэрыторыi ў спецыяльна падрыхтаваным патаемным месцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiдскiя памежнiкi затрымалi парушальнiка гранiцы, якi пераносiў буйную партыю наркотыкаў |
|