На Гомельшчыне пятая частка работнiкаў атрымлiвае зарплату ў "канвертах"
Па вынiках сацыяльнага апытання ў рамках акцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах "Не — зарплаце ў канверце!" выяўлена, што ў Гомельскай вобласцi каля 20 працэнтаў апытаных грамадзян атрымлiваюць зарплату ў "канвертах".
Апытанне выявiла, што механiзмам нелегальнай зарплаты ў гэтым рэгiёне больш за астатнiх карыстаюцца работадаўцы сярод iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, на долю якiх прыпадае каля 65 працэнтаў такiх выплат. Каля 35 працэнтаў заробкаў работнiкi прыватных прадпрыемстваў атрымлiваюць без афiцыйнага адлюстравання ў дакументах. Як сведчыць апытанне, 36 працэнтаў рэспандэнтаў, што атрымлiваюць зарплату ў "канверце", не ведаюць нормаў працоўнага заканадаўства, якiя вызначаюць парадак заключэння працоўных дагавораў i формы аплаты працы. Сяргей КУРКАЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках сацыяльнага апытання ў рамках акцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах "Не — зарплаце ў канверце!" выяўлена, што ў Гомельскай вобласцi каля 20 працэнтаў апытаных грамадзян атрымлiваюць зарплату ў "канвертах". Апытанне выявiла, што механiзмам нелегальнай зарплаты ў гэтым рэгiёне больш за астатнiх карыстаюцца... |
|