Клецкi «кландайк»
На працягу цэлага года ў адной са школ Клецка дзейнiчаў своесаблiвы «ювелiрны кiрмаш».
Паводле звестак аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнскага аблвыканкама, жыхарка Ляхавiчаў збывала ў навучальнай установе самаробныя залатыя вырабы. Упрыгожваннi не мелi дзяржаўнага прабiранга кляйма. Супрацоўнiкi службы па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi затрымалi гандлярку i знайшлi ў яе кватэры сапраўдны залаты запас: 182 ювелiрныя вырабы коштам 11,2 мiльёна рублёў. СПРЫТНЫ КАНАКРАД У Пухавiцкiм раёне невядомы пакуль злодзей ноччу ўкраў калгаснага каня. Паводле звестак аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнскага аблвыканкама, цялятнiк, дзе знаходзiўся буланы, ахоўваў ведамасны вартаўнiк сельгаспрадпрыемства «Дукора». I хоць урон гаспадарцы адносна невялiкi — 401 тысяча рублёў — узбуджана крымiнальная справа. Мiлiцыя шукае спрытнага канакрада. Мiкола ДЗЯБЁЛА. ПА САКРЭТУ... Нехта пазванiў па «тэлефоне даверу» ў Баранавiцкую мiлiцыю i сказаў, што адзiн чалавек гандлюе спiртам. Iнфармацыю праверылi i на вул. Азёрнай затрымалi аўтамабiль з 40 лiтрамi спiрту. Тут жа i склалi пратакол. З ВАЕНКАМАТАМ ЖАРТЫ КЕПСКIЯ 26-гадовы рабочы Баранавiцкага тэкстыльнага камбiната iшоў па вулiцы, на якой знаходзiцца будынак ваеннага камiсарыята. Без усякай прычыны, дзеля жарту, разбiў акно ў ваенкамаце i цяпер можа атрымаць тры гады турмы. Сымон СВIСТУНОВIЧ. ЗАТРЫМАНА БУЙНАЯ ПАРТЫЯ ЛОМУ КАЛЯРОВЫХ МЕТАЛАЎ Супрацоўнiкi Чавускага РАУС затрымалi ў лесе паблiзу вёскi Каменка тры аўтамабiлi, нагружаныя ломам каляровых металаў. За рулём былi трое непрацуючых жыхароў Бабруйска. Груз, якiя сумарна важыць больш чым на 13 тон, канфiскаваны. УНУК ЗАБIЎ БАБУЛЮ У горадзе Горкi быў знойдзены труп састарэлай жанчыны са слядамi пабояў. Высветлiлася, што 84-гадовую бабулю моцна збiў, зламаўшы 9 рэбраў, i ўрэшце задушыў унук. Гэтаму чалавеку 36 гадоў, ён нiдзе не працуе. З бабуляй пасварыўся ўначы, калi быў п’яны. Вiдаць, хацеў грошай пенсiянеркi... Цяпер ён затрыманы, крымiнальная справа па забойству расследуецца. Алена КАЗЛОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу цэлага года ў адной са школ Клецка дзейнiчаў своесаблiвы «ювелiрны кiрмаш» |
|