Вiншаванне Прэзiдэнта Беларусi са святам Уваскрэсення Хрыстовага
Дарагiя суайчыннiкi!
Сардэчна вiншую вас са светлым днём Уваскрэсення Хрыстовага. Сёння вялiкае свята Вялiкадня адзначае ўвесь хрысцiянскi свет. I гэта глыбока сiмвалiчна. Бо для таго, каб наша планета стала для народаў, якiя яе насяляюць, бяспечным i ўтульным домам, дзе пануюць згода, мiласэрнасць i любоў, неабходны сумесныя намаганнi прадстаўнiкоў розных нацый i веравызнанняў. У Беларусi адносiны памiж важнейшымi хрысцiянскiмi канфесiямi, якiя сталi неад’емнай часткай нацыянальнай гiсторыi i культуры, адзначаны павагай i ўзаемаразуменнем. Iдэалы дабра, справядлiвасцi i гуманiзму, што iмi прапаведуюцца, садзейнiчаюць умацаванню духоўных i маральных асноў грамадства, маральнаму ўзвышэнню i ачышчэнню людзей. Няхай жа свята Вялiкадня прынясе ў вашы сем’i радасць, напоўнiць сэрцы цяплом i надзеяй, дапаможа быць больш добрымi i цярпiмымi да блiзкiх. Няхай у дамах i на вулiцах стане светла i ясна ад усмешак людзей, якiя падзяляюць адзiн з адным святасць гэтых урачыстых дзён. Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у працы на карысць Айчыны, шчасця i ўдачы. Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя суайчыннiкi! Сардэчна вiншую вас са светлым днём Уваскрэсення Хрыстовага. Сёння вялiкае свята Вялiкадня адзначае ўвесь хрысцiянскi свет. I г |
|