У першай палове тыдня захаваецца халоднае надвор’е
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
У першай палове гэтага тыдня ў Беларусi захаваецца ўмерана халоднае надвор’е, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Паводле слоў спецыялiста, гэта звязана з паступленнем халодных паветраных мас са Скандынаўскага паўвострава. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны будзе ад мiнус 6 градусаў на поўначы да плюс 6 градусаў на поўднi краiны. Удзень — 2—8 градусаў цяпла. У сераду, 11 красавiка, месцамi пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. Ноччу тэмпература паветра будзе блiзкая да нуля. Удзень яна павысiцца да 4—10 градусаў цяпла, у Брэсцкай вобласцi — да 13 градусаў вышэй нуля. У чацвер, 12 красавiка, iстотных змяненняў у надвор’i не адбудзецца. У канцы тыдня чакаюцца кароткачасовыя ападкi, пераважна ва ўсходнiх раёнах, падкрэслiла спецыялiст. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны будзе каля нуля. Удзень яна складзе ад 5 да 11 градусаў вышэй нуля. У Брэсцкай i Гродзенскай абласцях — да 13—15 градусаў цяпла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першай палове гэтага тыдня ў Беларусi захаваецца ўмерана халоднае надвор’е, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фяд |
|