Галоўны рэдактар газеты "Звязда" папрасiўся ў адстаўкуУ журналiсцкiм коле гэтая навiна стала амаль сенсацыяй. Уладзiмiр НАРКЕВIЧ з 1988 года кiруе адзiнай беларускамоўнай штодзённай дзяржаўнай грамадска-палiтычнай газетай “Звязда”. Неаднойчы за гэты час народная пагалоска здымала яго з пасады, але Наркевiч нязменна заставаўся рэдактарам “Звязды”. Ён маўклiва праглынаў крытыку, якая сыпалася ў адрас рэдакцыi з афіцыйных структур і вуснаў калег, асаблiва з недзяржаўных выданняў, але радыкальных крокаў не прадпрымаў. Газета гадамi не мянялася па змесце, друкавала памяркоўныя матэрыялы, абыходзячы бокам любыя, нават нязначныя скандалы. Яе тыраж, нягледзячы на дзяржаўную падтрымку, нязменна быў невысокiм. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У журналiсцкiм коле гэтая навiна стала амаль сенсацыяй.
|
|