21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У беларусаў будзе свой «лятальны тэлескоп»

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

Нягледзячы на страту спадарожнiка «БелКА», касмiчныя даследаваннi ў нашай краiне працягваюць актыўна развiвацца. У прыватнасцi, вядуцца падрыхтоўчыя работы па стварэнню новага касмiчнага апарата па дыстанцыйнаму зандзiраванню Зямлi.

Паводле слоў старшынi Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiла Мяснiковiча, пакуль канчаткова не вызначана, хто будзе будаваць касмiчную платформу для новага апарата (сярод прэтэндэнтаў — расiяне, украiнцы i кiтайцы). Уся карысная нагрузка апарата будзе беларускай (i навуковыя распрацоўкi, i непасрэдна вырабленне). Плануецца, што новы апарат стане мадэрнiзаванай версiяй спадарожнiка «БелКА», прыстасаванай не толькi пад расiйскiя комплексы кiравання, але i пад еўрапейскiя сiстэмы. Завяршэнне работ намечана на канец 2009 года. Мяркуецца, што новы апарат будзе адносна недарагi, бо пры яго стварэннi выкарыстаюць той задзел, якi ўжо напрацаваны. Аднак беларускiя навукоўцы не абмяжоўваюцца адным спадарожнiкам. У iх планах — амбiцыйны праект па стварэнню бесплатформеннага апарата, так званага «лятальнага тэлескопа». Гэта будзе выхадам на прынцыпова новы ўзровень, падкрэслiў Мiхаiл Мяснiковiч, аднак папярэдне трэба правесцi адпаведныя навуковыя даследаваннi i зрабiць фiнансавыя падлiкi.

Нацыянальная акадэмiя навук ужо распрацавала Нацыянальную касмiчную праграму даследаванняў, дзе вызначана асноўная стратэгiя развiцця гэтай галiны ў нашай дзяржаве i яе прыярытэтныя накiрункi. Яна скiравана на павышэнне канкурэнтаздольнасцi беларускай эканомiкi, за кошт таго, што суб’екты народнай гаспадаркi i органы дзяржкiравання, а таксама асобныя грамадзяне атрымаюць доступ да касмiчнай iнфармацыi i адпаведных паслуг. Важнымi задачамi такой праграмы, паводле слоў намеснiка генеральнага дырэктара Аб’яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi НАН Беларусi Аляксандра Тузiкава, з’яўляецца стварэнне новых спадарожнiкаў i правядзенне даследаванняў па распрацоўцы адпаведных касмiчных тэхналогiй. А таксама стварэнне iнфраструктуры — станцый прыёму iнфармацыi са спадарожнiкаў дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi i цэнтра кiравання спадарожнiкамi. Акрамя таго, адным з ключавых момантаў праграмы з’яўляецца стварэнне навiгацыйнага i топагеадэзiчнага забеспячэння беларускiх карыстальнiкаў адпаведнай iнфармацыяй.

Важнае значэнне для Беларусi ў асваеннi касмiчнай тэматыкi з’яўляецца ўдзел у сумесных праграмах i праектах, напрыклад, другой праграмы Саюзнай дзяржавы «Космас СД», выкананне якой завяршаецца сёлета. Дзякуючы сумесным даследаванням, было атрымана шмат карыснай iнфармацыi, адзначыў сп. Тузiкаў. У Беларусi быў створаны цэнтр прыёму iнфармацыi са спадарожнiкаў дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi, устаноўлена адпаведная антэна. Сёння расiяне i беларусы вядуць сумесныя работы па стварэнню оптыкаэлектронных сродкаў для атрымання выяў Зямлi, прыбораў новага пакалення для вывучэння атмасферы, праводзяць фундаментальныя даследаваннi па распрацоўцы новых рухавiкоў плазменна-лазернага тыпу, якiя дазволяць карэктаваць арбiту касмiчных апаратаў. У рамках Саюзнай дзяржавы iдзе работа па выпрацоўцы канцэпцыi развiцця шматфункцыянальнай касмiчнай сiстэмы.

Не менш важнае значэнне для нашай краiны мае i iнтэграцыя ў касмiчныя даследаваннi, якiя праводзяцца Еўрапейскай супольнасцю, у прыватнасцi, Еўрапейскiм касмiчным агенцтвам. Сёння яно налiчвае 17 дзяржаў-удзельнiц, прычым не ўсе яны з’яўляюцца членамi Еўрапейскага саюза. Для нашай дзяржавы далучэнне да гэтай арганiзацыi дало б новыя магчымасцi ў асваеннi касмiчнай тэматыкi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на страту спадарожнiка «БелКА», касмiчныя даследаваннi ў нашай краiне працягваюць актыўна развiвацца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика