21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Януш Юзэфовіч аб працы ў Беларусі

25.08.2009 21:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юзэфовіч - актор, харэограф і рэжысэр тэатральных пастановак - лічыцца адным з найплепшых у Польшчы спэцыялістаў па мюзіклах. У Менску рыхтуе прэм’ерны паказ мюзікла „Прарок” Ільі Алейнікава.

Ці вам гарантавалі там мастацкую свабоду - пытае „Dziennik ”.

Януш Юзэфовіч: Пабачым. Прэм’ера напрыканцы траўня. Пэўна прэзыдэнт Лукашэнка на ёй паявіцца. Гэта перашы мюзікл у Беларусі.

„Dziennik”: Атрымліваецца, што ў Беларусі рыхтуецца культурная рэвалюцыя, якой вы будзеце аўтарам.

Я. Юзэфовіч: Калі ўсё ўдасца, то, відаць, так. Пакуль адобрылі сцэнар. На маё зьдзіўленьне, ня выразалі сцэны пра свабоду. Я ведаю, што сярод публікі яна выкліча вялікія эмоцыі.

„Dziennik”: Вы атрымалі вольную руку ў падборцы артыстаў - танцораў, вакалістаў?

Я. Юзэфовіч: Зразумела. Інакш я б не рашыўся на гэта. Я правёў некалькі кастынгаў і выбраў сапраўды таленавітых людзей. Многія зь іх зачараваныя Польшчай. Дарэчы, я адчуваю, што ў асяродзьдзі, у якім я апынуўся, запанавала мода на польскасьць. Прыходзяць да мяне людзі й апавядаюць пра свае польскія карані, альбо пра сувязі з палякамі. Яны нас вельмі паважаюць, і я там дасканала сябе адчуваю. Я нядаўна сустрэў кіраўніка тамтэйшага тэлебачаньня, які мне сказаў, што калі ўбачыў канцэрт „Чырвоных гітараў”, зразумеў, што хоча рабіць у жыцьці й пачаў сьпяваць.

„Dziennik”: Ці ў Менску ўводзіце свае праслаўленыя аўтарытарныя мэтады працы?

Я. Юзэфовіч: Зразумела. У мяне няма іншага выйсьця. Я забіраю з сабою маіх асыстэнтаў, сцэнографаў, майстраў па асьвятленьні й вымагаю, каб усе працавалі пад маю каманду. Інакш нічога не атрымаецца.

„Dziennik”: Што вас спакусіла працаваць у Беларусі?

Я. Юзэфовіч: Пасьля посьпеху ў Маскве я атрымаў такую прапанову. Акрамя гэтага я магу распараджацца там такім бюджэтам, што ў Польшчы ніхто пра такі нават ня можа марыць. „Прарок” мае каштаваць 3 млн даляраў. У Амэрыцы я толькі не атрымаў бы. Магу сабе дазволіць сапраўды вялікі інцэнізацыйны размах - сказаў польскі артыст Януш Юзэфовіч, які рыхтуе ў Менску мюзікл „Прарок”.

Польскае Радыё



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юзэфовіч - актор, харэограф і рэжысэр тэатральных пастановак - лічыцца адным з найплепшых у Польшчы спэцыялістаў па мюзіклах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика