На радаўніцу — без транспартных праблем
Надзея НIКАЛАЕВА
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў камунальным вытворчым прадпрыемстве «Мiнсктранс», на Радаўнiцу колькасць аўтобусаў, якiя будуць дастаўляюць мiнчан на могiлкi ў Калодзiшчах, Мiханавiчах i на Паўночныя, будзе iстотна павялiчана. Найбольшая колькасць рухомага саставу зарэзерваваная на 17 красавiка (да 90 адзiнак на кожным з маршрутаў). На 15 i 16 красавiка таксама «бранiруюцца» дадатковыя аўтобусы, але крыху ў меншай колькасцi — папярэдзiлi ў аддзеле арганiзацыi гарадскiх перавозак КУП «Мiнсктранс». Увогуле ж сiтуацыя з транспартным забеспячэннем на Радаўнiцу будзе пастаянна адсочвацца i, з улiкам пасажырапатоку, у яе могуць уносiццца тыя цi iншыя карэкцiроўкi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў камунальным вытворчым прадпрыемстве «Мiнсктранс», на Радаўнiцу колькасць аўтобусаў, якiя будуць дастаўляюць мiнчан
|
|