Гераічнае племя
Наталля КАРПЕНКА
«Люди мира, на минуту встаньте!..» — і пад словы вядомай песнi сотнi людзей, запрошаных на сустрэчу ў сталiчны ДК «Аўтазаводзец», узнялiся са сваiх месцаў у адзiным парыве. Адны з iх абапiралiся на палачку, другiя — на спiнку крэсла, трэцiя — на плячо таварыша. Але своеасаблiвы гiмн былых вязняў нацысцкiх канцлагераў яны дапелi да канца стоячы. Многiя плакалi.
Ёсць у нашым календары дата, якая ўжо больш за 60 гадоў нагадвае аб трагiчных старонках Вялiкай Айчыннай вайны, — гэта Мiжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкiх канцлагераў. Праз Асвенцiм, Бухенвальд, Трэблiнку, Майданэк i iншыя «кузнi смерцi» прайшло 18 мiльёнаў чалавек, з якiх 11 мiльёнаў было знiшчана. Толькi на тэрыторыi Беларусi размяшчалася 220 «фiлiялаў» гэтай бязлiтаснай «вытворчасцi» — турмаў, гета i лагераў. На тэрыторыю Германii, фактычна ў рабства, было загнана каля 400 тысяч беларускiх грамадзян... «Магчыма, сёння яшчэ не ўсе ўсвядомiлi, што ўчынялася над нашым народам у гады вайны, — сказаў, адкрываючы сустрэчу, старшыня праўлення Беларускага рэспублiканскага фонду «Узаемаразуменне i прымiрэнне» Валянцiн Герасiмаў. — Былыя вязнi нацызму — гэта таксама гераiчнае племя, якое не зламалася, а выжыла — насуперак усiм выпрабаванням i насiллю. Калi мы ўсвядомiм гэта, не застанецца недаўмення наконт таго, чаму немцы выплачваюць iм сёння грашовую кампенсацыю». ... Яны не любяць успамiнаць аб вайне, а пра жыццё ў канцлагерах расказваюць толькi на сустрэчах са школьнiкамi — калi тыя папросяць. Няшмат успамiнаў давялося пачуць i ў гэты вечар. Затое гучала шмат музыкi, самадзейныя калектывы радавалi запрошаных на сустрэчу песнямi i танцамi. «Так i павiнна быць, — падзялiўся ўражаннямi мужчына, якi сядзеў побач. — Усё ж гэта дзень радасцi, а не смутку».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Люди мира, на минуту встаньте!..» — і пад словы вядомай песнi сотнi людзей, запрошаных на сустрэчу ў сталiчны ДК «Аўтазаводзец», узнялiся са сваiх ме |
|