Апошнi штрыхМуз-nеws Гурт «НЕО» спынiў сваё iснаванне. Ва ўсякiм выпадку, менавiта ў гэтым складзе — творчы дуэт кампазiтара Андрэя Маркуца i салiста Вадзiма Касалапава. Як адзначыў сам стваральнiк i кiраўнiк гурта Маркуц, «рашэнне прадыктавана творчымi разыходжаннямi». Калi гаварыць прасцей, то за апошнi год калектыў выпусцiў толькi дзве песнi ўласнага сачынення, увесь астатнi час перапяваючы чужыя хiты.Усяго ў актыве «НЕО» — паўнафарматны альбом «Чуеш, Зямля» (2002 год), сiнгл «Душа» (2004 год) i праект з сiмфанiчным аркестрам «Дзiкае паляванне» (2005 год). Апошняй сумеснай работай стануць здымкi клiпа на песню «Сентыментальны», пасля чаго ўдзельнiкi канчаткова разбягуцца. Невядома, чым зоймецца салiст, а аўтар музыкi абвясцiў, што працуе адразу над некалькiмi праектамi, якiя стануць «бомбай». З ЛЮБОЎЮ — ПА БЕЛАРУСI Спявачка Алена Грышанава пачынае вялiкi гастрольны тур па Беларусi. Акрамя ўласна новых песень, у канцэртнай справаздачнай праграме «Яе Вялiкасцi Любовi...» будзе прэзентаваны танцавальны калектыў «Еllit Bitt» — шоў-балет, якi працуе ў накiрунках R’n’B, хiп-хоп, эстрадны танец, брэйк-данс. Дарэчы, i сама Алена пры падтрымцы танцораў Вадзiма Астроўскага, Майка Пастэрнака, Юрыя Шаўцова i Кiрыла Калчынскага паспрабуе сябе ў новай стылiстыцы R’n’B — дзеля гэтага запiсана зусiм новая кампазiцыя «Mоnеу». Увогуле ж канцэртная праграма складаецца з дзвюх частак — папулярныя хiты i навiнкi, якiя пазней трапяць у новы альбом спявачкi. Плануецца таксама зняць вiдэа, але пакуль не вядома, на якую дакладна кампазiцыю. Гастролi Алены Грышанавай стартавалі 18 красавiка ў Гродне — горадзе, дзе прайшло дзяцiнства спявачкi. Далей на чарзе Карэлiчы, Ашмяны, Лiда, Iўе i г.д. Тур працягнецца з красавiка па кастрычнiк i завершыцца, па традыцыi падобных творчых паездак, вялiкiм канцэртам у Мiнску. ПЕСНЮ ЗА ПАШПАРТ Той факт, што ў жыццi светлыя i цёмныя палосы чаргуюцца, адчуў на сабе салiст «Thе Рrоjесt» Яўген Чалышаў. Калектыў толькi паспеў вярнуцца з Iзраiля, дзе на мiжнародным фестывалi «Эйлат» заняў 3-е месца, i перажываў эйфарыю. Чалышава ж напаткала непрыемнасць — дзесьцi па дарозе з банка, памiж плошчамi Перамогi i Я. Коласа, артыст згубiў пашпарт. «З банка выходзiў з пашпартам, а ў маршрутцы ўжо не знайшоў яго, — засмучаецца Жэня. — Доўга шукаў, вяртаўся ў банк, тройчы прайшоў гэты ж маршрут — усё адно не знайшоў. Вельмi спадзяюся ўсё ж, што пашпарт удасца вярнуць. Я гэтаму чалавеку нават песню гатовы прысвяцiць!». У артыста ёсць усе падставы для перажыванняў — у сярэдзiне мая праект удзельнiчае ў фiнале адбору на фестываль «Новая хваля» i ў балгарскiм фестывалi «Disсоvеrу», а без пашпарта салiст нiкуды не зможа выехаць — давядзецца пабегаць, каб аднаўляць. Цi ўсё ж... напiсаць песню таму, хто знайшоў такi патрэбны дакумент? ПАРЫЖ — ДОБРА, А МIНСК ЛЕПЕЙ Дзмiтрый Даукш вярнуўся з гастрольнага туру па Еўропе. На працягу 20 дзён адбылося 11 канцэртаў — у Германii, Бельгii i Францыi. Развiць такую мабiльнасць музыкантам дапамагалi аўтобусы, хуткасныя паязды i самалёты — здаралася, што за дзень даводзiлася праехаць 600 км ад адной канцэртнай пляцоўкi да другой. Тур пачаўся з выступлення ў нямецкiм Дортмундзе, а фiнiшаваў у французскай сталiцы. Акрамя Дзмiтрыя Даукша i музыканта гурта «Новы Iерусалiм» Iгара Сарокiна, у праграме прымалi ўдзел барабаншчык Эрых Грундман i саксафанiстка Наталля Марчанка, якую артысты сустрэлi ў Германii. Пасля вяртання ў Беларусь выканаўца працягвае працаваць над сваёй новай пласцiнкай, выхад якой арыенцiровачна запланаваны на другую палову гэтага года. Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт «НЕО» спынiў сваё iснаванне. Ва ўсякiм выпадку, менавiта ў гэтым складзе — творчы дуэт кампазiтара Андрэя Маркуца i салiста Вадзiма Касалапава |
|