21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спусцiць або закасаць?

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзённiк Вiкi Ц.




Нiколi не перастаю здзiўляцца, як у людзей адрознiваюцца паняццi «маё» i «агульнае» — i, адпаведна, адносiны да гэтых рэчаў. Кватэра — яна мая, i для яе не шкада нi еўрарамонту, нi рамонту звычайнага. А, напрыклад, лесвiчная пляцоўка — агульная, i таму на ёй з лёгкiм сэрцам можна пакiнуць вырваную «з мясам» старую аконную раму, нягледзячы на скаргi i просьбы прыбiральшчыцы. Або дзiця — яно маё, сцвярджае маладая мамачка, i не перашкаджайце выхоўваць! Але калi тое ж самае дзiця нешта ўтворыць, высвятляецца, што яго выхаванне — справа агульная, за якую адказваюць школа, грамадства i ўсе, хто хочаце, акрамя бацькоў...

20.04.2007

На асобным пачэсным месцы стаiць праца i стаўленне да яе. «Мая» праца — тая, за якую заплацяць, ад якой не адкруцiшся, якой можна пахвалiцца перад знаёмымi i якую не перадаручыш камусьцi iншаму, больш за тое — будзеш абараняць, каб нiхто не паквапiўся. Але ўсё мяняецца, калi справе прысвойваюць статус «агульнай». Агульная — значыць не абавязковая, не тэрмiновая, нiкому канкрэтна не патрэбная (калi толькi, крый Божа, вас не прызначаць адказным за яе выкананне). Хтосьцi калiсьцi, канешне, павiнен яе зрабiць — але чаму менавiта я i зараз? Прабачце, гэта не ўваходзiць у мае службовыя абавязкi! I ўсё, далей нiякiя прамовы, заклiкi i заахвочваннi (акрамя эканамiчных) не дапамогуць.

Асаблiва гэта заўважна ў штогадовай паласе «рэха савецкiх часоў» — суботнiкаў. Адны паблажлiва махаюць рукой — ат, няхай здымаюць грошы, i разыдземся па-цiхаму. Другiя, сцiскаючы зубы i спусцiўшы рукавы, iмiтуюць бурлiвую дзейнасць, абы кiраўнiцтва адчапiлася. Трэцiя рукавы моўчкi закасваюць i iдуць куды сказана — саджаць дрэвы, прыбiраць смецце, наводзiць чысцiню i парадак. Памятаю, некалi мы ў складзе вялiкай групы валанцёраў-добраахвотнiкаў прыкладвалi маладыя рукi да сталiчнага Парка камянёў — дык нават рыштунку на ўсiх не хапала, добра яшчэ, некаторыя вопытныя «чысцiльшчыкi» са сваiм прыйшлi! Трайная карысць, мiж iншым, атрымалася: i добраўпарадкавалi тэрыторыю, i свежым паветрам, ды яшчэ ў добрай кампанii, надыхалiся, i сам парк як след паглядзелi (некаторыя — упершыню ў жыццi). Або яшчэ аднойчы рэдакцыi маладзёжных выданняў (калегi па «Чырвонай Змене» не дадуць схлусiць), як працалюбiвыя мурашы, расчышчалi скверык, а пазней маладзёжны дэсант паднаўляў i добраўпарадкоўваў Маскоўскiя могiлкi...

Ой, гэта я захапiлася, i лiрычнае адступленне зацягнулася. Насамрэч хацела прыгадаць яшчэ адну катэгорыю людзей — тых, якiя пры слове «суботнiк» забiваюцца ў далёкi кут i злымi вачыма глядзяць адтуль, даючы зразумець, што без бою не здадуцца. Менавiта яны любяць узгадваць пра «службовыя абавязкi», у якiя не ўваходзiць добраахвотная фiзiчная праца ў iмя высокiх iдэалаў. «Гэта не мая справа, гэта павiнны рабiць iншыя людзi», — заявiў адзiн такi «адмоўнiк», якому я спрабавала нацiснуць на сумленне, робячы цьмяныя намёкi, што вокны няблага было б i памыць. «Але ж акно ў ТВАIМ кабiнеце!» — запярэчыла здзiўленая я. «Яго мыццё ўваходзiць у абавязкi прыбiральшчыцы!» — задаволена адрэзаў апанент. Тое ж самае адбылося, калi я паспрабавала зайсцi з iншага боку, спытаўшы: «А ўласны двор — там жа ёсць лавачкi, пясочнiцы, арэлi i ўсё iншае, што патрабуе дробнага рамонту?». Гэта, як мне здзеклiва нагадалi, абавязкi супрацоўнiкаў ЖЭС. Скверыкi — вотчына Зелянгаса, пляцоўкi для выгулу сабак — iх жа, сабачнiкаў, галаўны боль, i ўвогуле — кожны павiнен адказваць толькi за сваю работу.

Логiка жалезная, не падкапаешся. Але цi кожны з нас на сто працэнтаў выконвае ўласныя «службовыя абавязкi»? З дакладнасцю да хвiлiны, ад званка да званка, адпрацоўвае паложаны час? Выконвае нават самыя непрыемныя даручэннi? ...Вось i я пра тое самае. Пералiчваць дробныя саломiнкi ў чужым воку вельмi зручна — калi бервяно ў сваiм не перашкаджае.

Некаторыя мае сябры любяць прыводзiць у прыклад прагматычных амерыканцаў — маўляў, вось яны як прыйшлi дадому з работы, так i забылiся на працу, лiшнюю хвiлiнку ў офiсе не затрымаюцца. I чужую скамечаную паперку не паднiмуць, каб да сметнiцы данесцi. Мажлiва, усё так, усё праўда — як казала Нона Мардзюкова ў ролi домакiраўнiка, «не ведаю, як там у Нью-Йорку, я там не была». Але, як расказваюць iншыя сябры (яны былi), ёсць за акiянам адметная традыцыя. Маладыя людзi, калi жадаюць дасягнуць пэўных вышыняў — не мае значэння, у мясцовых выбарах або ў конкурсе прыгажосцi — абавязкова павiнны мець у бiяграфii радок наконт сваёй грамадскай актыўнасцi. Дзеля гэтага яны працуюць на грамадскiх пачатках у прытулках для састарэлых, удзельнiчаюць ва ўсякiх валанцёрскiх летнiках, дзяжураць у лячэбнiцах i г.д. Карацей, расцягваюць сабе тыя ж самыя суботнiкi з пары дзён да некалькiх гадоў. Бо iнакш, калi iм будзе справа толькi да сваiх спраў (прабачце за каламбур), нi пра якое прызнанне лiдарам не можа быць i гаворкi.

Гэты тэкст — зусiм не пракламацыя, ён не мае на мэце кагосьцi загiтаваць пастроiцца ў шарэнгi i рушыць на суботнiк. Выключна iндывiдуальнае меркаванне. Асабiста я ведаю, што не пераламлюся, калi закасаю рукавы i памыю некалькi вокнаў цi пафарбую агароджу ля пад’езда. А потым зноў пастараюся «глаголом жечь сердца людей» (або куды там патраплю). Работа ў мяне такая...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нiколi не перастаю здзiўляцца, як у людзей адрознiваюцца паняццi «маё» i «агульнае» — i, адпаведна, адносiны да гэтых рэчаў. Кватэра — яна мая, i для
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика