Нелегалаў спынiлi ў Гродзенскiм раёне
Барыс ПРАКОПЧЫК
Паводле iнфармацыi прэс-службы УКДБ па Гродзенскай вобласцi, супрацоўнiкамi дзяржбяспекi лiквiдаваны канал незаконнай перапраўкi нелегальных мiгрантаў у Заходнюю Еўропу праз дзяржаўную мяжу нашай краiны, якi быў арганiзаваны мiжнароднай злачыннай групай з грамадзян Турцыi i Беларусi.
Пятнаццаць выхадцаў з краiн Паўднёва-Усходняй Азii i iх суправаджальнiкаў затрымалi ноччу ў непасрэднай блiзкасцi ад мяжы ў Гродзенскiм раёне. Цяпер iншаземцы знаходзяцца ў падраздзяленнi пагранвойскаў, праводзяцца праверачныя мерапрыемствы з мэтай выяўлення законнасцi iх знаходжання на тэрыторыi Беларусi. А ў адносiнах да арганiзатараў канала нелегальнай мiграцыi ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi прэс-службы УКДБ па Гродзенскай вобласцi, супрацоўнiкамi дзяржбяспекi лiквiдаваны канал незаконнай перапраўкi нелегальных мiгрантаў |
|